Палессе. Мазыр. Мапа

Apr 05, 2014 21:03

Адтапталіся сёння з Натай па Мазыры роўна пяць гадзін. Ну як па Мазыры? Толькі па гістарычнай яго частцы. Ды й то, як аказваецца, не па ўсёй. Але нішцячкоў усякіх пабачылі шмат. Я канечне знаў, што Мазыр - цікавы горад, але гэты паход паказаў, што нічоганькі я пакуль пра яго ня ведаў :) Асобінна "зайшоў" старэнькі асабняк са званочкам над дзьвярыма, станцыя юных пажарнікаў, стары стадыён спартак, "арэхавая школа", былы кінатэатр "радзіма", ну і, канечне, закінутая бальніца проста шыкоўная. Зацаніць працягласць маршруту толькі па старым горадзе можна на фотаньцы.



А яшчэ ж да таго старога горада трэба было дайсці. Так што ног я не адчуваю амаль :) Заўтра абяцаю шыкоўную справаздачу з пахода. З маімі крывымі фоткамі і шыкоўнымі літарамі :)

Мы, пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш

Previous post Next post
Up