Выходныя ж

Apr 05, 2014 11:52

Не знаю як вы, а мы дык зараз ідзем усёй сямʼёй скараць мазырскія горы і паўгоркі. Саматужная экскурсія, так. Трэба ж мне нарэшце набамбіць лукаў на фоне краявідаў самага пекнага горада на ўсім бяскрайнім і яшчэ нядаўна такім далёкім Палессі. Можа нават нейкая справаздача ў выніку для вас атрымаецца. А можа і не атрымаецца :)

А пакуль я буду скакаць акі горны казёл па непралазных тутэйшых сцежках, вы падумайце яшчэ над тым, ці будзеце браць удзел у чарговых баталіях Што?Дзе?Калі? у гэтай утульненькай. 11 чалавек і адзін кот ужо далі сваю згоду. Па адчуваннях ад мінулых трох серый гульняў - гэтага малавата. Так што запрашаю ўсіх :) Каб убачыць прыкладны спіс удзельнікаў, можна, напрыклад, накіравацца у каменты да вось гэтага допісу.

Ну і як толькі назбіраюцца яшчэ пара пар удзельнікаў, так праз тыдзень і пачнем. Усім дзякуй, я пайду.

Мы, пацан зазыр - гэта Мазыр, ЧГК, пытаннечка, го_гуляць

Previous post Next post
Up