Пагуляем у "банальнасці". Два падарункі з Украіны

Mar 13, 2014 10:05

Тут нядаўна да нас сваякі з Украіны прыязджалі. Ну як да нас - да цешчы, але ўсё роўна. Прыязджалі не з пустымі рукамі (да-да, ва Ўкраіне яшчэ не ядуць сабак як вы думалі:)). Дык вось, пытанне. Адгадайце, што яны падарылі Віталю, то бок мне? Толькі памятайце, што гуляем у банальнасці. Ну і што "прэзенты" два :)

Каментары хаваю.

браты-славяне, пытаннечка, страва не атрава, го_гуляць

Leave a comment

Comments 78

agniwet March 13 2014, 07:57:26 UTC
Шматок сала и горилку)

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:07:38 UTC
Прауільна)

Reply


galinaeditor March 13 2014, 08:08:00 UTC
Згушчонку

Reply

vital_rudak March 14 2014, 06:39:13 UTC
Знакамітая ўкраінская згушчонка, ага.

Reply

galinaeditor March 14 2014, 07:12:31 UTC
Навошта ўкраінская. Глыбоцкая! Хіба яе туды не завозяць?

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:13:25 UTC
Дык а нашто яна мне здалася?)

Reply


tam_erm March 13 2014, 08:08:06 UTC
чарка-шкварка

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:08:12 UTC
Скварка нада казаць)

Reply


_extraneus_ March 13 2014, 08:20:28 UTC
Сало та горілка.

Хаця ва Ўкраіне нічога не разумеюць у сале.

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:08:49 UTC
Вось я таксама іхняе сала ня дужа разумею.

Reply


protagonista March 13 2014, 09:16:49 UTC

сала і гарэлку

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:09:15 UTC
А што гарэлка падкрэсленая?)

Reply

protagonista March 14 2014, 08:32:07 UTC
ня ведаю.гэта прыстасаванне на тэлефон глючыць вечна(

Reply

vital_rudak March 14 2014, 08:33:47 UTC
А я праз браўзер з тэлефона лажу, праз оперу. Ніразу нічога не глюканула пакуль.

Reply


Leave a comment

Up