Пагуляем у "банальнасці". Два падарункі з Украіны

Mar 13, 2014 10:05

Тут нядаўна да нас сваякі з Украіны прыязджалі. Ну як да нас - да цешчы, але ўсё роўна. Прыязджалі не з пустымі рукамі (да-да, ва Ўкраіне яшчэ не ядуць сабак як вы думалі:)). Дык вось, пытанне. Адгадайце, што яны падарылі Віталю, то бок мне? Толькі памятайце, што гуляем у банальнасці. Ну і што "прэзенты" два :)

Каментары хаваю.

браты-славяне, пытаннечка, страва не атрава, го_гуляць

Leave a comment

galinaeditor March 13 2014, 08:08:00 UTC
Згушчонку

Reply

vital_rudak March 14 2014, 06:39:13 UTC
Знакамітая ўкраінская згушчонка, ага.

Reply

galinaeditor March 14 2014, 07:12:31 UTC
Навошта ўкраінская. Глыбоцкая! Хіба яе туды не завозяць?

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:13:25 UTC
Дык а нашто яна мне здалася?)

Reply

galinaeditor March 14 2014, 07:32:50 UTC
Гэта ўжо іншае пытаньне :)

Ладна ўжо, я не лічу ўкраінскае сала і гарілку такім ужо банальным падарункам. Наадварот - самае тое. Сапраўдны ўкраінскі брэнд. Не ўзгадаю выпадку, каб украінцы прыехалі да нас без сваёй гарэлкі. Кажуць - іхная смачнейшая. Хаця я ні ў гарэлцы, ні ў сале нічога не разумею.

Reply

vital_rudak March 14 2014, 07:40:51 UTC
Такія ўжо правілы ў "Банальнасцях", гэта сапраўды ёсць такая інтэлектуальная гульня. І слова "банальнасці" тут, дарэчы, не мае ніякіх адмоўных канатацый.

Reply


Leave a comment

Up