Рубрыка "Угадай "Лідскае"

Feb 22, 2014 21:36

"Гэта мягкае цёмнае піва з насычаным карамельным смакам. Карамельны солад надае піву высакародны аксаміцісты смак, светлы солад рэгулюе паўнату смаку, а адмысловы рэжым варкі піва падкрэслівае вытанчанае "послевкусіе". Кароча, першая пайшла :)

п.с. Дарэчы, а як па-беларуску "послевкусіе"?

угадай "Лідскае"?, людская мова, пятнічнае

Leave a comment

Comments 26

_extraneus_ February 22 2014, 18:41:58 UTC
Мне найбольш падабаецца "пасмакоўе".

Reply

vital_rudak February 22 2014, 19:10:34 UTC
эм. а ёсць яшчэ якія варыянты? гугл маўчыц, сабака. а слоўнікі дома)

Reply

olga_kolor February 23 2014, 15:58:12 UTC
паслясмачча.
Але ў рэкламны тэкст лепш "пасмакоўе" ўпіхнуць.
Пайду гляну на крымскай бутэльцы, як украінцы выкруціліся))))

Reply


mary_rockins February 22 2014, 19:28:27 UTC
вось тут тэма абмяркоўвалася калісьці: http://by-mova.livejournal.com/567314.html

Reply

vital_rudak February 22 2014, 19:35:18 UTC
Дзякуй!

Reply


araty February 22 2014, 19:56:52 UTC
Лідскае маё любімае піва, але прызнаю толькі Класічнае і Пілзнер.

Reply

vital_rudak February 22 2014, 20:02:49 UTC
Лідскае эта да. А ў астатнім, Вы выбандаіце :)

Reply

araty February 22 2014, 20:20:46 UTC
Не-не-не - піва павінна быць півам! А розныя аксамітныя, цемныя, арамтызаваныя, моцныя , нулёўкі - вычварэнства! Кажу як аматар піва. Я б нават сказаў - фанат!:)

Reply

vital_rudak February 22 2014, 20:44:57 UTC
Дык там піва-піва як (кажысь дам німа навокал - можна і сказаць) насрана :) "преміум", "стары замак", "каранэт", "сандэлз", "жыга" ў коньцы та коньцаў :)

Reply


yozas_gubka February 22 2014, 20:14:07 UTC
порцер? ну ці бархатнае, хаця портар мне больш падабаецца (што б не казалі пра тонну цукру на бутэльку)

Reply

vital_rudak February 22 2014, 20:18:16 UTC
"Бархатнае" было. Цяпер палкоўнікам шліфую :)

Reply

yozas_gubka February 22 2014, 20:22:14 UTC
шо за ён?

Reply

vital_rudak February 22 2014, 20:41:49 UTC
"Sandels" жа

Reply


veragodna February 23 2014, 10:56:44 UTC
Я квас Лідскі люблю. Нават вершы яму часам прысвячаю :).

Reply

vital_rudak February 23 2014, 11:00:07 UTC
Дык вось хто рэкламныя тэксты у цілівізар пішыць! :)))

Reply

veragodna February 23 2014, 11:02:23 UTC
Не, я толькі ў свой дзённік. Але калі іх аплоцяць, я буду не супраць :)).

Reply

vital_rudak February 23 2014, 11:04:39 UTC
Не шоб із любві да мастацтва :))

Reply


Leave a comment

Up