Послевкусие

Apr 18, 2009 22:27

Вітаю ўдзельнікаў суполкі!
Як па-беларуску "послевкусие" - рэшткавы смак? Што калі адным словам?
Не знайшоў у аніводным са слоўнікаў (Ворвуля, Крапівы), а таксама цераз гугл.
Па-ангельску проста - aftertaste.
Дзякую :)

Update - Вынікі
Пасьлясмак, пасьлягуст, пост-смак, персістанс, пасмакоўе, паслясмачча, рэха смаку, пасмак.

2 тыдні ўжывання замацавалі мой асабісты выбар - паслясмачча (прапанавана maximlitvin ).
Гучыць дужа сакавіта і не абрываецца на зычнай :)
Дзякую усіх, хто адгукнуўся!

Previous post Next post
Up