Даеш спэлчэк!

Apr 20, 2009 00:51


Спадарства! Зробленыя слоўнікі праверкі правапісу для OpenOfiice.org 3 у трох варыянтах (наркамаўка, тарашкевіца, лацінка). Але ёсць праблема. Калі вы хочаце ўсталяваць некалькі з гэтых слоўнікаў адначасова, то немагчыма іх раздзяліць як слоўнікі для розных варыянтаў мовы. Тэгі кшталту be-Cyrl-BY-1959acad, be-Cyrl-BY-tarask, be-Latn-BY-tarask, be-Latn-BY-1959acad ООо не разумее, іх ён прыраўноўвае да be-BY.

Адсюль пытанне: як на вашу думку лепей рэалізаваць магчымасць адначасовай падтрымкі некалькіх правапісаў?

Былі прапановы выкарыстоўваць макрасы, але невядома хто можа такі напісаць. У мяне ёсць наступны варыянт. У кожным слоўніку пазначыць розныя лакалі, напрыклад у адным be-BY і bg-BG, у другім be-BY і my-MM, у трэцім be-BY і ca-ES, і пазначыўшы кавалак тэксту як балгарскі, бурмесэ ці каталанскі (найбліжэйшыя ў спісе мовы), заставіць праграму правяраць адпаведным слоўнікам. Але гэта выглядае непрыгожа і ўвогуле ганебна, плюс проста беларускі тэкст будзе правярацца адразу трыма слоўнікамі, што далёка ад якаснай праверкі і (значна) замаруджвае праграму.

Якія яшчэ будуць прапановы?
Previous post Next post
Up