Даеш спэлчэк!

Apr 20, 2009 00:51


Спадарства! Зробленыя слоўнікі праверкі правапісу для OpenOfiice.org 3 у трох варыянтах (наркамаўка, тарашкевіца, лацінка). Але ёсць праблема. Калі вы хочаце ўсталяваць некалькі з гэтых слоўнікаў адначасова, то немагчыма іх раздзяліць як слоўнікі для розных варыянтаў мовы. Тэгі кшталту be-Cyrl-BY-1959acad, be-Cyrl-BY-tarask, be-Latn-BY-tarask, be- ( Read more... )

Leave a comment

Comments 46

yu_tarasievich April 20 2009, 05:16:20 UTC
Ну якія вам "прапановы"? Там вам ужо прапанавалі -- "пачакаць, пакуль такога не будзе".

А як вам так ужо трэба -- зрабіце намаганне і напішыце макрасы.

Reply

sp_shut April 20 2009, 07:17:14 UTC
Дзякуй, але, аб’ектыўна ацэньваючы свае магчымасці ў праграмаванні, гэта нерэальна. Таму тут і пытаюся. Калі гэта нікому не патрэбна, дык і я не буду парыцца - зраблю па-простаму і ўсё.

Reply

yu_tarasievich April 20 2009, 08:04:19 UTC
Дык ужо даўно існуе "патрэбны" (г.зн.для Ворда) спелчэк, заснаваны на тым самым словазборы -- Літара.

Reply

sp_shut April 20 2009, 08:45:44 UTC
Толькі Літара не працуе ў Word 2007 - гэта раз, і ў OpenOffice 3 таксама ніводнага беларускага спэлчэкера няма - гэта два. Не трымаць жа ўсё жыццё старыя праграмы толькі таму, што для іх працуе патрэбны спэлчэкер.

Reply


mirritil April 20 2009, 08:40:33 UTC
пафіксіць багі ў ООО трэба.

Reply

sp_shut April 20 2009, 08:47:56 UTC
Гэта пытанні да ООо. Тут вырашаем што рабіць пакуль не пафіксяць.

Reply

mirritil April 20 2009, 08:55:33 UTC
ООО опенсорс. трэба не пытаньні да "іх" задаваць, а адкрыць рэдактар і фіксіць сырцы

Reply

sp_shut April 20 2009, 08:56:49 UTC
прасцей макрас напісаць :)

Reply


dassax April 20 2009, 11:06:58 UTC
Мне здаецца, што хопіць аднаго варыянта, бо тарашкевіца ўжо не так актуальная, а лацінка яшчэ не. Бо зноў пачнем у трох соснах блытацца і мове не на карысць.

Reply

sp_shut April 20 2009, 11:16:51 UTC
Што мове не на карысць, гэта праўда. А чаму вы лічаце, што тарашкевіца не так актуальная?

Reply

dassax April 20 2009, 11:41:22 UTC
Ды, па-мойму, збольшага гэтае пытанне падзелу мовы на кавалкі надакучыла народу (пачытайце каментары ў той самай НН). Проста цяпер варта выкласці афіцыйную версію, а потым, калі атрымаецца, выкласці Гарыныча а трох галавах. :) Так больш карысці будзе.

Reply

sp_shut April 20 2009, 12:09:39 UTC
Можа сапраўды хопіць гуляцца ў дэмакратыю - хто как хаціт так і гаварыт - а то беларус без прымусу не можа. Норма значыць норма. Разам мы можам больш. Хто не згодны - застанецца без спэлчэкера :)))).

Reply


Академічная арфаграфія лацініцай? gehwelc April 24 2009, 15:23:12 UTC
be-Latn-BY-1959acad

Niaŭžo takoje sapraŭdy byvaje? :)

Reply

Re: Академічная арфаграфія лацініцай? sp_shut April 24 2009, 18:37:49 UTC
Тэарэтычна можа быць, тым больш, што афіцыйна такі варыянт беларускай графікі ёсць (http://unstats.un.org/unsd/geoinfo/9th-UNCSGN-Docs/E-CONF-98-CRP-21.pdf).

Канечне, на практыцы наўрад ці калі лакая лакаль спатрэбіцца, але для паўнаты карціны неабходна рэгістраваць і такую.

Reply


sasha_istorik March 10 2015, 17:13:38 UTC
Панове, а можа, хтосьці зможа ўдасканаліць праграму "Літара", дадаўшы да яе магчымасьць працаваць у Word 2007, 2010, 2013? Бо толькі гэтая праграма можа працаваць з тарашкевіцаю. Праграма, створаная "Беларускім N-корпусам" (http://bnkorpus.info/download.html), на жаль, можа працаваць толькі з наркамаўкаю. А мне больш падабаецца тарашкевіца.

Reply


Leave a comment

Up