Назіранні

Oct 16, 2013 10:11

Вось уночы пайшоў дождж і я ўспомніў, што хацеў расказаць вам свае пагодна-чалавечыя назіранні. У сыботу, напрыклад, ці ў нядзелю гарачыня тут стаяла больш за 20 градусаў. Я, канечне, хадзіў у шортах. Усяго толькі кастрычнік - магу сабе дазволіць. Некаторыя яшчэ пападаліся, хто дружыць з галавой: у кашулях, лёганькіх кохтах і г.д. Але ж большасць ( Read more... )

пацан зазыр - гэта Мазыр, брэднi

Leave a comment

Comments 32

zloevremia October 16 2013, 07:52:19 UTC
з дзяўчынамі ўсе панятна, яны проста баяцца не паспець пахадзіць у новых ботах даужыней да шыі:-) :-) а вось з муыкамі неяк неясна:-) напрыклад я хаджу у футболцы пакуль мне камфортна:-) :-) :-) :-)

Reply

vital_rudak October 16 2013, 07:55:26 UTC
дык мне здаецца гэта і не здарова, у шубе та хадзіць пры +19 +21 :))

Reply

zloevremia October 16 2013, 09:54:23 UTC
так яны ж баяцца не паспець шубу апрануць, а так паглядзелi на каляндар, супакоiлi сабе, i пашпацыравалi у шубах))))

Reply

vital_rudak October 16 2013, 10:40:58 UTC
:))) Напэўна)

Reply


pani_teklia October 16 2013, 08:12:32 UTC
Напалохаліся людзі халадоў, што былі ў канцы верасня. Вось і апранаюцца цёпла. На ўсякі выпадак.

Reply

vital_rudak October 16 2013, 08:15:20 UTC
На выпадак, што раптам наляціць ураган з дажджом і снегам? :)

Reply

pani_teklia October 16 2013, 08:18:01 UTC
Так. Мне здаецца, пасля мінулай зімы, калі снег ляжаў да сярэдзіны красавіка, народ ужо загадзя рыхтуецца да розных неспадзяванак.

Reply

vital_rudak October 16 2013, 08:19:48 UTC
Ты выглядваеш у вакно, там сонца, спёка, якая можа быць неспадзяванка? :)

Reply


ingaret October 16 2013, 08:37:31 UTC
Лучше два раза покрыться потом, чем один раз - инеем.

Reply

vital_rudak October 16 2013, 08:40:19 UTC
Ага. особенно в маршрутках радуют запахи и пар столбом, как дверь открывается. И это при +20.

Reply


araty October 16 2013, 08:47:49 UTC
Адразу відаць - не служылі Вы ў Савейскай Арміі. Кіеў. Другая палова красавіка. Спека за 20, да таго ж сонейка веснавое. Усе ў майках, а мы ў шынялях і вушанках, бо ў Маскве прахалода і адтуль не прыйшоў загад пераходзіць на летнюю форму. Вось мужакі і прызвычаілісь. А наконт жанок ужо адказалі:)

Reply

vital_rudak October 16 2013, 08:50:47 UTC
:)) Вось неяк багі мілавалі!

Reply

zloevremia October 16 2013, 10:00:28 UTC
так я у Беларускай служыу, 15 кастрычнiка пераход да зiмняй адёжы))) i нiкому няма справы якое там надвор'е, так сама i вясной 15 красавіка.))) стабiльнасць...)))))

Reply

araty October 16 2013, 19:16:31 UTC
Ну дык жа ж РБ - запаведнік:)

Reply


znikla October 16 2013, 10:37:20 UTC
Тое самае было ў Менску вясной. Калі там цеплыня пачалася? З сярэдзіны красавіка, напэўна. Дык, памятаю, была пара тыдняў, калі было ўжо ўстойлівае вельмі цёплае надвор'е, я хадзіла сабе ў кохтачках, а ўсе вакол з галавы да ног захутаныя: курткі цёплыя, паліто, шалікі, нават шапкі. А горача ж, сонца моцна прыпякала! А ў транспарце дык зусім цяжка было. Я глядзела на ўсіх, як на лахоў ))

Reply

vital_rudak October 16 2013, 10:42:14 UTC
Ну а ўдрух ураган наляціць, тады з цябе смяяліся б:))

Reply

znikla October 16 2013, 11:38:53 UTC
Для гэтага ёсць прагноз надвор'я. Ды нават і без яго раніцай можна ведаць, якое надвор'е будзе да вечара. Мы ж у дождж, як сёння, не выходзім у майцы, спадзеючыся, што ён хутка скончыцца і зяззяе сонейка.

Reply

vital_rudak October 16 2013, 11:43:34 UTC
Твае б словы, ды ўсім у вушы! :)

Reply


Leave a comment

Up