Назіранні

Oct 16, 2013 10:11

Вось уночы пайшоў дождж і я ўспомніў, што хацеў расказаць вам свае пагодна-чалавечыя назіранні. У сыботу, напрыклад, ці ў нядзелю гарачыня тут стаяла больш за 20 градусаў. Я, канечне, хадзіў у шортах. Усяго толькі кастрычнік - магу сабе дазволіць. Некаторыя яшчэ пападаліся, хто дружыць з галавой: у кашулях, лёганькіх кохтах і г.д. Але ж большасць усё адно ідзе па вуліцы чуць не ў зімовых куртках, ПОЛЬТАХ, абавязкова закручаныя ў шалікі. А дамачкі ў асенніх ботах па-калена яшчэ і сабачак апранаюць у нейкія паўшубкі. Мужыкі дык збольшага на выходных ходзяць падагрэтыя ўнутры, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. І ўсе ідуць такія абдзетыя, ужо мокрыя, ненавідзяць увесь свет і асабліва мяне ў шортах, і прыгаворваюць: "Не май месяц, не май месяц...!" Адкуль ведаю? Ды ў вачах чытаецца :) Дык ладна мінакі на вуліцы. Мама звоніць у сыботу ўвечары: "Што, хадзіў у футболцы і лёгкай кохце? Адурнеў!" Ну вось чаму наш чалавек так любіць апранацца, гледзячы не на надвор'е за вакном, а на каляндар? І ня толькі наш жа: ў Піцеры да самага ліпеня шубы не скідаюць, у Кіеве таксама амаль такое бачыў, хоць ужо і даўно. Упрынцыпе разумею канечне, што жар касцей ня ломіць. Але неяк дзіўна.

пацан зазыр - гэта Мазыр, брэднi

Previous post Next post
Up