Leave a comment

Comments 34

blackreset July 3 2013, 15:22:46 UTC
а вот я наверное раз сто собачье сердце просмотрел!

Ну и Белые Росы гуд-гуд! Говорят сиквел, прости госпиди, снимают!

Reply

andrejbuka July 3 2013, 15:33:05 UTC
Чаму? Можа што і атрымаецца. Там жа таксама Дудараў аўтар сцэнару. Як чытаць - дык нічога сабе працяг. Толькі больш сумны.

Reply

blackreset July 3 2013, 15:38:41 UTC
Сняли уже продолжение "иронии судьбы" - Рязанов кстати и снимал... и что вышло?

Reply

vital_rudak July 3 2013, 16:23:23 UTC
ай, як па-мне, дык ні адзін працяг яшчэ не атрымаўся.

Reply


araty July 3 2013, 15:40:34 UTC
Ну, так ні чэсна - тут некалькі фільмаў годных. А вось "Анастсію Слуцкую" трэба адразу выкінуць - дрэнь, ганьба і пародыя.
Дарэчы, ў Белых Росах так сама пра мора. Нват пра акіян. Ну, калі балок разбурыла:)

Reply

vital_rudak July 3 2013, 15:55:04 UTC
Слуцкую я адмыслова для правакацыі закінуў :)
а акіяна ў "Росах" ісключыцельна мала :)

Reply

araty July 3 2013, 20:28:34 UTC
Во, Віталь, глядзеў я неяк серыял "Беларусфільмаўскі" пра падзеі 1830-31гадоў. Там пра паўстанцаў, паненку-сірату і пакахаўшага яе расейскага афіцэра, пра габрэя-шынкара, пра сяброўства дачкі шынкара з паненкай. А як серыял называецца - не памятую. І ў каго са знаёмых не спытаю - не ведаюць. А мне трэба здабыць той серыял - ёсць цікавасць. Ну там, як на мой погляд, то і сюжэт быў, і гульня актораў, і здымкі вельмі неблагія. Чаму яго больш не паказваюць?
Дарэчы фільмы пра вайну Беларусфільм здымае цудоўныя, не здарма на кінастудыю называлі Партызанфільм. І на гэтым матэрыяле можна такое кіно здымаць!!! Галівуд нервова паліць ў баку. Той жа "Жнівень 44" (там праўда і акторы!). Калі выкінуць ідэялогію і не дзяліць на чорных і белых, то пра партызанскі перыяд можна такое кіно зняць, што розныя амерыканскія вестэрны нудотай пададуцца.

Reply

vital_rudak July 3 2013, 20:44:41 UTC
О, таксама памятаю той серыял! Ён называецца не памятаю як, адно толькі слова з назвы "дом" :(

Reply


maggalia July 3 2013, 17:32:07 UTC
А міне яшчэ падабаюцца (хоць я ведаю, мала якім знаёмым заходзяць) стужкі па Караткевічу "Чорны замак..." Пташука і "Дзікае паляванне..." Рубінчыка. Яны злавешчыя такія, але як па мне, дабротныя. "Белыя Росы" люблю, але прамахнулася :( "Корцік" 1973-га года - куміры дзяцінства. Калі ёсць час і жаданне, гл. тутачкі:
http://maggalia.livejournal.com/10089.html (ёсць яшчэ дзеўкі і пра каханне)

Reply

vital_rudak July 3 2013, 17:51:28 UTC
Спецом не стаў уключаць "Чорны замак...", а то асоба Караткевіча заціснула б. Хаця мне очань нравіца! :)
А Пітэр Пэн эта не беларусфільмаўскі?

Reply

maggalia July 3 2013, 18:12:46 UTC
Ага, зразумела!
Беларусфільмаўскі!

Reply

vital_rudak July 3 2013, 18:18:16 UTC
Хаця мне і не нравіца :)

Reply


veragodna July 3 2013, 18:36:18 UTC
Ніколі не звяртала ўвагі, што "Бураціна" "Беларусьфільм" здымаў. Рэспект ім :). Цікава, іх перайменавалі ў "Беларусфільм"? :)

Reply

maggalia July 3 2013, 18:58:05 UTC
Калісьці чытала, что Быкаву і Санаевай цяжка было ў Мінск вырвацца - графік напружаны. Яны свой матэрыял на Беларусьфільме за два ці тры дні адснялі. Па-мойму, шыкоўна.

Reply

veragodna July 3 2013, 19:08:35 UTC
Абалдзець :). Я чамусьці думала, што гэта адэсіты здымалі.

Reply

vital_rudak July 3 2013, 19:09:51 UTC
Не, здаецца "Беларусьфільм" быў і ё :)

Reply


(The comment has been removed)

vital_rudak July 3 2013, 21:27:36 UTC
Ведаю такі :) ды мне яшчэ многа што падабаецца, ня ўсё ўспомніў :))

Reply


Leave a comment

Up