Старое-добрае

Jul 03, 2013 18:08



Сёння амаль (па незалежных ад стужкі прычынах, канечне) даглядзеў да канца "Белыя росы", раз ужо можа які соты, не менш. Вось умелі ж раней нашы мальцы здымаць кіно. Каб і мне падабалася, і маме маей, і бабулі з дзедам таксама. Бацьку не падабаецца, але гэта зусім іншая гісторыя: ён любіць кіно толькі тады, калі там ёсць пра флот і пра морачка-акіян. Навеяла мне гэта стужка ўспаміны розныя ўсякія. Карацей, за яе "Беларусьфільму" зачот. А за якія яшчэ? Давайце вызначым лепшую стужку "нашага галівуда".

Poll

Ці дадай свае, калі тут няма :)

сінема, "Достучаться до небес", МРБ, пытаннечка, фрагменты

Previous post Next post
Up