Эх, я папсовы лашара, знайшоў у тырнэце і пераклаў

Feb 27, 2013 19:39

А вы ў дзяцінстве?..

*А вы ў дзяцінстве таксама елі бэз з пяцю пялёсткамі?
*А вам таксама ў дзяцінстве мама, зашпіляючы куртачку, заўсёды заціскала падбароддзе балюча-балюча?! (эх, у дзяцінстве было адно падбароддзе!)*А ў вас у дзяцінстве таксама былі рукавіцы на гумках ( Read more... )

падлеткавая х., брэднi, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

Comments 16

maggalia February 27 2013, 16:49:22 UTC
О, прэлесць!
Бэз ела, падбароддзе зашпільвалі, на гумках былі, са шкарпэцінамі абсалютна так, абаранак з пальца грызла, са спісваннем гэтага таракана не было :), шалашы былі, лісцікі на грошы рвала, верыла, што ў цацак ноччу сваё жыццё і туса, камары і барадаўкі!!!!!, пра рост было, з гаўбца не арала :), куды ж без магіі лічбаў!, пра руку было!, вершыкаў таксама куча!, папіць не выносіла менавіта таму, што "больш не выпусцяць", тачыла, пультам была, усміхаюся - не тое слова! - рагачу, бо толькі што гуляла з вазочкам на школьным стадыёне і шмат чаго назірала з падобнага, што ў памяці неяк сцерлася, а зараз усплывае!

Reply

vital_rudak February 27 2013, 17:16:17 UTC
Прам усё-усё:)))))

Reply


veragodna February 27 2013, 18:20:25 UTC
З гаўбца яшчэ і кідаліся памідорамі :). І маму прасілі скінуць мячык з восьмага паверха. І жуйкі рабілі з зубной пасты, а з малака - марожанае, і партфель у якасці санак выкарыстоўвалі. Ой, і шмат чаго яшчэ :)).

Reply

vital_rudak February 27 2013, 18:33:35 UTC
Жуйкi з зубной пасты?!?
А ў нас дома ўсяго адзiн паверх быў:)

Reply

veragodna February 27 2013, 18:48:24 UTC
Ага :). У маім дзяцінстве жуйкі былі дэфіцытам. Бярэш вокладку ад сшытка, кладзеш на падвконне, туды - зубную пасту і цукар, надаеш форму і пакідаеш, каб засохла. Дрэнь рэдкасная! :))

Э, дык Вы шмат прапусцілі :). Мы яшчэ з сяброўкай "тэлефон" рабілі з аднаго гаўбца на другі, на нітачках :)). А яшчэ лялек на парашутах спускалі. Парашуты - з насовак :).

Reply

vital_rudak February 27 2013, 18:55:02 UTC
Цi ж я вiнаваты, што нарадзiўся ў аднаэтажнай Еўропе:)))

Reply


hardzin February 27 2013, 21:28:21 UTC
Большасць з гэтага і ў маім дзяцінстве было :) і пра бэз памятаю, і пра рукавіцы на гумках, і пра спісванне ў сшытак, і пра шалашы, жывыя цацкі, камароў, жабаў, лічбы. :) Памятаю як бабуля з гаўбца клікала мяне з вуліцы :) Памятаю страшылкі-показкі пра "чорную руку" вельмі папулярныя былі. :) А "З рота ў рот - палучаецца мікроб" гэта мне ня так даўно ўжо і сынок са школы прынес! :))) Часам дзіўлюся, наколькі жывучыя дзіцячыя показкіб што пераходзяць з аднаго пакалення да другога.

Reply

vital_rudak February 28 2013, 05:52:31 UTC
У нас яшчэ папулярнымi былi чамусь "курыныя" матывы: "а мне не больна - курыца давольна!" цi "так табе i нада - курыца-памада!" :)))

Reply

hardzin February 28 2013, 10:01:50 UTC
Як сведчыць сынок, гэткія "курыныя" і зараз папулярныя. Рэгулярна ад яго чую :)

Reply

vital_rudak February 28 2013, 10:24:46 UTC
вот ня думаў што аж да гэтуль:))

Reply


mishyna_unuka February 28 2013, 10:15:25 UTC
А яшчэ з меднага дроту рабілі пярсцёнкі з ружачкамі!..
Мыццё шкарпэтак (ну, не я мыла іх у дзяцінстве) і пра мікроба - не супадае :)

Reply

vital_rudak February 28 2013, 10:25:50 UTC
а я і сам мыў, не заўжды ж мама побач была :)
што, пра мікроб не былооо???))

Reply

mishyna_unuka February 28 2013, 11:56:12 UTC
Ва ўсялякім выпалку, не памятаю :)

Reply


(The comment has been removed)

vital_rudak March 1 2013, 07:18:15 UTC
:)) з жаданнем тое ж самае:)

Reply


Leave a comment

Up