А вы ў дзяцінстве?..
*А вы ў дзяцінстве таксама елі бэз з пяцю пялёсткамі?
*А вам таксама ў дзяцінстве мама, зашпіляючы куртачку, заўсёды заціскала падбароддзе балюча-балюча?! (эх, у дзяцінстве было адно падбароддзе!)
*А ў вас у дзяцінстве таксама былі рукавіцы на гумках?
*А вы таксама, калі мылі шкарпэціну, засоўвалі ў яе мыла і яшчэ спрабавалі набраць туды ваду? (я і зараз так рабіў бы, каб не пралка:))
*А хто ў дзяцінстве надзяваў абаранак на палец, а потым грыз яго проста з пальца?
*А вы таксама, спісваючы штосьці з кнігі ў сшытак, імкнуліся ў адзін радок змясціць больш, чым змясцілася ў кнізе? (Дадададададада!!!!!!))
*А вы таксама ў дзяцінстве будавалі шалашы ў пакоях з крэслаў, пакрывалаў і коўдраў?
*А памятаеце, калі мы ў дзяцінстве ў двары гулялі ў магазін, лісцікі былі грошыкамі? (Вось бы так і зараз))
*Хто-небудзь верыў у дзяцінстве, што цацкі ўначы ажываюць? (я, я і яшчэ раз я! нават паляваў))
*А вы ў дзяцінстве таксама верылі, што вялікія камары - малярыйныя, што калі ўзяць у рукі жабу - будуць бародаўкі? :)))
*А вы таксама ў дзяцінстве, калі праз вас пераступяць, баяліся, што не вырасціце і прасілі пераступіць назад? (анягож!)))
*А вы таксама ў дзяцінстве крычалі людзям з гаўбца, а потым хутка хаваліся, каб не заўважылі? (і зараз так магу))
*А вы таксама, калі былі маленькімі, убачыўшы на электронным гадзінніку 11:11,22:22 ці 00:00 загадвалі жаданне? Так!
*А вы таксама ў дзяцінстве, калі выключалі святло, то ў цемры намагаліся хутчэй заскочыць на ложак, бо баяліся, што з-пад яго вылезе рука і схопіць вас за нагу ?
*"З рота ў рот - палучаецца мікроб" памятаеце гэты вершык ? Я іх яшчэ кучу памятаю!:)
*Памятаеце як у дзяцінстве нам казалі "вынесі папіць", а мы адказвалі "калі я зайду мяне больш не выпусцяць"?
*А вы таксама ў дзяцінстве тачылкай тачылі не толькі алоўкі, але і асадкі, фламастары? Да:))
*А вы таксама ў дзяцінстве ў бацькоў пультам былі? Да:)
*А вы таксама калі чытаеце гэта - усміхаецеся пазнаючы тут сябе!??????))