Нават шкада неяк крыху. Бо Мазыр, гаворуць, менавіта пасля "дажынкаў" стаў больш-менш падобны на людзкі горад. Зрэшты, як там з астатнімі ня ведаю. Вось як маці была яшчэ галоўным бухгалтарам глыбоцкага ЖКХ, то вельмі баялася, што "свята" дадуць правесці нашаму гораду. Бо, цытую: "пасля ўсё роўна не звядзеш канцы з канцамі - ці звольняць, ці пасодзюць:)". Пранесла. Давялося правесці толькі "дажынкі-лайт" - Дзень беларускай пісьменнасці, на які я не трапіў. Але нічога, на мой век святаў хопіць. Напрыклад улетку будзе ябюлеішча.
Вось падабаецца мне сцяг Глыбоцкай рэспублікі. Ня ведаю чым, колеры харошыя, чы що?