Прабабка-мілітарыстка?

Mar 11, 2014 10:04

Здаецца мне, што надыйшоў час загадкі ў гэтым бложыку. Як заўжды - з жыцця. Таму падцягваемся бліжэй да кастра і слухаем.

Мая прабабуля Вера заўжды хвалілася, што мае многа ПУШАК і ніколі іх не выкідала. Казала, што яшчэ спатрэбяцца, каб навесці парадак і г.д. А калі прыязджала да нас, то і там знаходзіла ПУШКІ. І нават у вас дома хутчэй за ўсё знайшла б. Ды што там казаць: я зараз на працы аглядзеўся навокал і сам убачыў парачку. І што гэта за пушкі такія? Хто чуў ад сваіх старых, прызнавайцеся?

Упд. Адказы пакуль хаваю.

людская мова, пытаннечка, жыцьцё пальцам пiханаё

Previous post Next post
Up