Сябры папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад кнігі "Шабаны" А.Бахарэвіча. Дзялюся.
Я люблю чытаць такія кнігі. Дзе няма прыцягнутых за вушы сюжэтных хадоў і герояў, дзе кожная дэталь стаіць на месцы і нясе свой сэнс, рэха якога адгукаецца ў тэксце неаднаразова, спараджаючы дадатковыя канатацыі і асацыяцыі, дзе час ад часу не натыкаешся на неахайныя
(
Read more... )
Comments 8
Не згодзен. Ну, нарадзіўся я крышку раней, рос не ў рабочым пасёлку, але ж былі і ў нас... ці не ўсё тыя "аксесуары".
Як аргумент свайго "не згодзен".
Вунь таксама хлопец не з майго пакалення. Антураж настолькі іншы, што не зразумець іншае. Людзі іншыя, краіна іншая, час іншы, законы, нормы, паводзіны, адносіны, адзенне - усё іншае. А чытаў (перачытваў) і спыняўся, не мог чытаць запар, выходзіў пакурыць, адпачнуць ад таго эмацыйнага, духоўнага узрушэння, якое выклікалі радкі. Супер-простыя ў супер-простым сюжэце.
Вы здагадаліся пра што я? ну так, пра Селінджэра і яго "Над пропостью во ржі".
Reply
Ды не, я не пра вечнае. Я пра тыя дэталі-рэаліі, якія мусяць беспамылкова пазнавацца і абуджаць эмоцыі. У мяне са старэйшай сятрой розніца ў дзесяць гадоў, а для мяне актуаліі іх юнацтва даволі далёкія.
І "курыца не пціца", рабочы пасёлак не Шабаны :). Тут становішча адмысловае і ментальнасць насельніцтва адмысловая.
Reply
Былі ў мяне таксама свае Шабаны, так. 78-82 - гады майго навучання ў Мінску. Двойчы былі ў Шабанах. Для нас гэта была бандыцкая ўскраіна. Вось сцішылася Чыжоўка і Аўтазавод, а Шабаны ўсё буянілі. Так, страшнавата было нам, двух аднагрупнікаў добра патрэслі, збілі трох іншых.
==Я пра тыя дэталі-рэаліі, якія мусяць беспамылкова пазнавацца і абуджаць эмоцыі.==
І што рабіць чытачу, калі ў яго не было такіх дэталяў?
Відавочна, не абудзяцца эмоцыі?
==І фокус у тым, што адэкватнае ўспрыняцце “Шабаноў” гарантавана толькі ў тым выпадку, калі спрацоўвае эфект сваёй тэрыторыі==
Магчыма. Але ж лічыць гэту акалічнасць як вартасць твора хіба можна?
...сустрэліся трое, двое ўспамінаюць сваю вёску, перабіраюць па памяці старых знаёмых. "А помніш, як Сашка цягнуў у кусты Ленку, а суседка пабачыла?" - і яны смяюцца весела і радасна, а трэці - маўчыць. Бо гэта не яму расказваюць, каб ён зразумеў: як было і што, а расказваюць адзін адному. Для яго трэба расказаць зусім інакш.
Гэтак і "Шабаны", атрымліваецца. Падарунак сябрам-шабанаўцам ад
Reply
Відавочна, не абудзяцца эмоцыі?
------------------------
Думаю, такой ступені "абуджэння" не будзе. Ведаеце, гэта як проза пра вёску для гараджаніна і наадварот. Мяне ўсё адно не закрануць так моцна вясковыя праблемы, нават па-майстэрску апісаныя, бо я сапраўдную вёску ўбачыла толькі на вяселлі ў сястры.
Але ж лічыць гэту акалічнасць як вартасць твора хіба можна?
--------------------------------------------
А дзе я пра вартасці сказала? :) Я проста канстатую факт.
Reply
Reply
А адносна пакаленняў гэта мой адказ на заўвагі. У тых допісах і каментарах, дзе мне трапіліся негатыўныя водгукі, прымалі ўдзел людзі, старэйшыя за мяне, як мінімум, на дзесяць гадоў. Малодшае пакаленне ўспрыняла таксама кнігу на ўра. Дзякуй за водгук, значыць, недарэмна я пісала :).
Reply
Leave a comment