"Увайшла пані ў сад, ды не выйшла..." :))

Jun 26, 2010 19:10


Акрамя зборніка "рифмами-шуршащего-поэта" ёсць у мяне яшчэ адна феерычная кніга, якую я выкарыстоўваю для ўзняцця настрою. Называецца яна "Беларускія загадкі" (Мн.: "Юнацтва", 1989). Нейкі сур'ёзны чалавек сур'ёзна вырашыў, што кніга прызначана, падкрэсліваю, "для дзяцей малодшага школьнага ўзросту". Прачытаўшы пару-тройку старонак гэтага ( Read more... )

асцярожна талент, загадкі

Leave a comment

Comments 41

rahnieda_m June 26 2010, 16:31:21 UTC
Жывы жывога есць і ў вочы глядзіць

у нас была такая загадка, толькі ў расейскае літаратуры))

наогул %)

Reply

veragodna June 26 2010, 17:58:39 UTC
Ага, страшылка яшчэ тая :)). А загадка пра канібалізм у падручніку была?

Reply

rahnieda_m June 26 2010, 18:13:08 UTC
так)

Reply


dzie_ja June 26 2010, 16:41:10 UTC
адгадваць не бяруся, магу сказаць хіба што - :)))))))))

Reply

veragodna June 26 2010, 18:01:00 UTC
Шчыра кажучы, я нават палову прыкладаў не прывяла, бо пост атрымаўся занадта вялікі. Во яшчэ шэдэўр: "Вушы калышуцца, а пуза плыве". Я думала, гэта слонік купаецца. Не - "лодка" :))).

Reply


bielameta June 26 2010, 17:10:23 UTC
абняць і плакаць :)) паніч дагары нагамі і сукі ў сцяне - гэта нешта :))) ды і ўсё астатняе надоўга выбівае з адэкватнага стану :))

Reply

veragodna June 26 2010, 18:03:46 UTC
Рада, што Вам спадабалася :)). Яшчэ адзін перл: "У нас заўсёды, у коней - ніколі". Адгадка - абутак :))). Ага, каровы, відаць, штодня абцасы з кедамі чаргуюць :)).

Reply

ex_krywal June 27 2010, 09:01:59 UTC
дзяўчынкі, нешта вы сапсаваныя :)
гэта не сУкі, гэта сукІ

Reply

veragodna June 27 2010, 13:17:22 UTC
Мы-та якраз пра сукІ :)). Пра "сценных вожыкаў". Эх, мужчыны :)).

Reply


vushasti June 26 2010, 18:04:58 UTC
:)
Пасмяяўся.
1 і 3 - то, мабыць, вока і шапка-вушанка.
а вось наконт карыта... Можа, клоп?

Reply

veragodna June 27 2010, 12:41:05 UTC
Спадар Валер, Вы геній :))). Адгадка да другой загадкі - прусак.

Reply


vushasti June 26 2010, 18:07:29 UTC
а чаму пра журавель-калодзеж дзіўна? Адмыслова!
Шост счэплены з вядром. Апускаюцца разам уніз - шост на вядры едзе)

Reply

veragodna June 26 2010, 18:32:35 UTC
Проста існуе пэўная методыка складання загадак. Згодна з ёй, загадка амаль тоесная матэматычнай задачы (праўда, вобразна-асацыятыўнай). Іншымі словамі, загадка павінна ўтрымліваць уласцівыя прадмету-адгадцы пазнавальныя прыкметы-адсылкі і не ўтрымліваць "лішняй" інфармацыі. Вось скажыце, чаму "дзед"? Калодзеж-журавель паводле сваіх абрысаў асацыіруецца са стройнасцю, адсюль - маладосцю, а ніяк не згорбленасцю дзеда. Зусім ужо не зразумела, чаму "сівы". Намёк на "брод" таксама цьмяны. Не гаворачы пра тое, што ў адгадцы не пазначана слова "вядро", то бок вынікае, што аповед вядзецца ад імя вядра? :))).

Reply

vushasti June 26 2010, 19:05:08 UTC
нашыя дзяды не ведалі методык:)

Калодзеж журавель якраз выклікае журбу - вечна вісіць над вадой. Сагнуўшыся. Вось ужо адна асацыяцыя з дзедам. Далей, на журавель чаплялі не бляшанае вядро, а драўлянае, вялікае, на два вядры - цэбар, у нас так называлі(вось ужо і мужчынскі род). Гады тры пройдзе - цэбар стане зялёным, парсце водарсцямі, "барадой".

Дарэчы, Вас здзівіла загадка пра вераб'еў у хаце - сукі ў сцяне.
Чаму?
Дык жа сцены хат раней нічым не абшывалі, голыя бярвёны былі. Час праходзіў - сцены цямнелі, ад цяпла смала з сучкоў на барвенях выступала, яны былі выразна відны...

Пра грэбень так і ёсць - вошы не лічыліся чымьці страшным, галоўнае - часцей вычэсваць:)

Reply

veragodna June 26 2010, 19:42:32 UTC
Калі сур'ёзна, я, канешне, разумею многія асацыяцыі ў згаданых вышэй загадках. Але наўрад ці іх зразумеюць сучасныя "малодшыя школьнікі".
Праўда, што тычыцца калодзежаў, - не пагаджуся. Не глядзіце, што вырасла ў горадзе і не мела "сваёй" вёскі. Бачыла калодзежы-жураўлі. Заўсёды горда ўзнятыя ўверх. Гэта загадка нагадвае японскія метафары: падабенства па адной прыкмеце, кшталту "дзяўчына стройная, як слуп" :)).
Адносна сукоў у сцяне шчыра здзівілася "прадмету ўвагі" загадкі. Хаця і асацыяцыі адмысловыя. "Нагната" - шэдэўр :)).

Reply


Leave a comment

Up