курыца не пціца, а родас не зусім і грэцыя

Aug 08, 2016 21:30

Калі ў пятым класе я зачытала да дзірак кнігу Куна, я проста марыла паехаць у Грэцыю, каб пабачыць на ўласныя вочы ўсе гэтыя антычныя руіны ды надыхацца паветрам, у кожнай малекуле якога ёсць тлустая кропля старажытнай гісторыі. З тае пары шмат малака было выпіта, і сёлета, нарэшце, я трапіла ў краіну сваёй дзіцячай мары. І ўбачанае на Родасе стала ( Read more... )

адпачываць не работаць, асаблівасці нацыянальнага характару

Leave a comment

Comments 121

ext_3559646 August 8 2016, 19:27:33 UTC
Супер (акрамя казлоў, яны казлы)!
Ат, як жа мне ў дзяцінстве гаспітальеры падабаліся, ага. Дый нават ужо пасля, калі кампутарная гульня-стратэгія Europa Universalis выйшла, за рыцараў рубіўся :) Усю Еўропу захапіць не патрапіў, але палову Грэцыі, Сербію, Балгарыю, Чарнагорыю - браў стабільна :)

UPD: не тое напісаў спачатку: піва даецца ў знакі, пардон

Reply

veragodna August 8 2016, 19:51:07 UTC
Карацей, адпомсцілі за ўсе іх пакуты :). І правільна!

Reply


ofeliya666 August 8 2016, 20:46:39 UTC
Я думаю, што ссылка насамрэч страшная для тых, хто хоча валодаць светам)
Гм, чамусьці ведала пра цэрквы на месцы аварыі. Відаць хтосьці расказваў.
Аморфафалус пагугліла, то з гэтых фігнюшак такое вырастае велічэзнае?!
Я раней фоткала на два дэвайсы, каб і ў сацсеткі посціць тут жа, і каб потым былі прыгожыя здымкі. Цяпер так не раблю, часу больш ні на што не застаецца))

Reply

veragodna August 9 2016, 10:31:35 UTC
Чаму страшная??? :))

Не, гэтыя фігнюшкі ўтвараюцца пасля таго, як кветка адцвіла :).

А зараз фотаеце на тэлефон ці фотаапарат?
У мяне праблема, што я нешта забываю засняць на адзін з дэвайсам, а пасля не магу знайсці гэтую фотку.

Reply

ofeliya666 August 9 2016, 10:46:48 UTC
Ну як жа ж) Калі ты бачыш сябе ўладаром усяго-ўсяго, а змушаны сядзець на правінцыйным востраве ў акружэнні казлоў)

У мяне фотаапарат мыльніца звычайная, але на тэлефоне камера яшчэ горш. Калі я еду ў падарожжа, То фоткаю толькі фоцікам, і калі раптам ён разраджаецца, то пераходжу на смарт. Проста ён у мяне па цяперашніх мерках стары, амаль 4 гады, тармазіць як не ведаю што, пакуль ён раздупліцца, што камеру трэба ўключыць, а ў фоціка адна кнопка)

Reply

veragodna August 10 2016, 08:53:25 UTC
На такім востраве і я б пасядзела :)).

Ясна :). У мяне нармальны фотаапарат з'яаіўся толькі летась, а нармальны тэлефон - сёлета :)). Таксама хадзіла чатыры гады са старым.

Reply


livejournal August 8 2016, 21:28:50 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


lionellia August 8 2016, 22:10:31 UTC
Мне хаужды вельмi сорамна, калi турысты на Родасе ведаюць больш за мяне))) я увесь час абяцаю сабе пачытаць i падвучыць ну хаця б старонку у вiкiпедыi, але я ужо станаулюся мясцовай i па грэчаскай традыцыi адкладваю на заутра))) але вось дзякуючы твайму допiсу ужо сiтуацыя адназначна палепшылася ( ... )

Reply

liohkaja August 8 2016, 23:14:13 UTC
Мне трэба ў тую царкву! Там толькі ўласная прысутнасць лічыцца? )

Reply

lionellia August 9 2016, 08:04:40 UTC
схадзіла б запытаць, ды баюся)))

Reply

liohkaja August 9 2016, 18:09:11 UTC
там бабулькі, падобныя на нашых?))

Reply


lionellia August 8 2016, 22:13:55 UTC
А! Iшчэ пра гэтыя вось "домiкi" ля дарог. Сапрауды вельмi незвычайна i сумна.. шмат дзе нават здымкi загiнуушых устауляюць. Як на мяне, дык гэта вельмi дзейсны спосаб папярэдзiць пра бяспеку на дарозе. Я вельмi уражлiвая, дагэтуль вельмi няёмка пачуваюся калi праходжу цi праязджаю побач

Reply

branislavawna August 9 2016, 06:40:21 UTC
а я не разумею гэтую традыцыю ў нас. чаму тады на ўсіх месцах, дзе загінулі людзі, ня класьці кветкі і крыжы ня ставіць? нейкая паганская боязь аўтамабіляў ці што...

Reply

lionellia August 9 2016, 08:06:51 UTC
не, тут не боязь.. я не ведаю, як патлумачыць. у нас жа таксама кветкі і вяночкі кладуць, але толькі, так бы мовіць, разова. а тут вось надоўга ставяць. магчыма, гэта местачковае нешта, прынамсі ў цэнтры Афінаў я дакладна не бачыла. у вялікіх гарадах наўрад ці існуе

Reply

veragodna August 10 2016, 09:04:55 UTC
Так, людзі па-рознаму да гэтага ставяцца. Ні ў нас, ні на Мальце гэта не выглядае эстэтычна, а тут - так. Я б не сказала, што нават змрочна.

Reply


Leave a comment

Up