хельсінскі крэатыў, або "в такую погоду хорошо повеситься..."

Jan 16, 2016 18:10

Я не ведаю, як Хельсінкі з яго геаграфічным месцазнаходжаннем, халодным кліматам, касмічнымі цэнамі, мінімальнай колькасцю гістарычных помнікаў і дэпрэсіўнай архітэктурай мог стаць месцам паломніцтва турыстаў, але факт застаецца фактам.

Эстэтыка гарадской забудовы фінскай сталіцы нагадвае мне нешта сярэдняе паміж цэхам і казематамі.


Read more... )

адпачываць не работаць, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

Comments 93

ext_3287141 January 16 2016, 20:04:39 UTC
Апошняя фатаграфія - агонь :)
А ўвогуле сімпатычны такі горад, у параўнанні з ускраінамі Тулы - неверагодна радасны і светлы.

Reply

veragodna January 17 2016, 09:32:26 UTC
Пра Тулу гэта Вы трапна сказалі :).

Між іншым, на некаторых вуліцах Хельсінкі я лавіла сябе на думцы, што знаходжуся ў Гомелі. Пасля доказ пакажу :).

Reply


magik_midnight January 17 2016, 10:53:24 UTC
А ў прыгарад лясы не заяжджалі?

Reply

veragodna January 17 2016, 10:56:30 UTC
Была такая маразяка, щто мы і запланаваную гарадскую праграму не выканалі :).

Reply

magik_midnight January 17 2016, 11:01:59 UTC
Прадавалі ж шапкі і бараду для сугрэву :)

Можна пра кошты падрябязней?

Reply

veragodna January 17 2016, 11:04:53 UTC
Не дапамагала :).

Адным словам - усё дорага :). Што канкрэтна цікавіць?

Reply


magik_midnight January 17 2016, 11:13:13 UTC
Кава, вячэра ў кавярні, квіток на грмадскі транспарт, піва ў краме і ў кавярні :)

Reply

veragodna January 17 2016, 11:24:27 UTC
Кава раніцай была ўключана ў сняданак, таму не куплялі.
Вячэра. Карэ ягня - 24.50, суп з лісічкамі - 13.50. Келіх віна ў сярэднім 9-10 еўра, глёгі (аналаг глінтвейна) - 9.50. Квіткі бралі ў кіроўцы трамвая (трохі даражэй, чым у аўтамаце) - 3.20 (карацей, з'ездзілі з мужам на трамваі ў музей за 280 тысяч :)). Можна харчавацца ў буфеце (такая сталоўка па ўзоры шведскага стала, набіраеш колькі хочаш, тарыф фіксаваны) - ад 8.50 да 12.50. Аднойчы вячэралі ў нумары. Набралі каўбасы, рыбы, сыру - атрымалася 40 еўра :)). Муж знайшоў хот-дог па 4.50 - не мог нарадавацца, які танны :)). Уваход ў музеі - 10-15 еўра з чалавека.

Reply

magik_midnight January 17 2016, 11:40:12 UTC
Ну, дарагая Еўропа. Яшчэ і халодная.
Усё ж я абіраю Міжземнамор'е :)

Reply

veragodna January 17 2016, 11:46:18 UTC
Я таксама :). Але ўзімку Міжземнамор'я не хочацца. Калі атрымаецца ў наступным годзе, паедзем на юбілей вяселля (=навагоднія святы) у Будапешт ці Вену.

Reply


annettika January 17 2016, 11:18:43 UTC
4, 5 і апошнія здымкі спадабаліся вельмі, на ўсё астатняе глядзела з цікаўнасцю, без якіх-небудзь адмоўных / станоўчых эмоцый. Кожнаму народу сваё. Ня ведаю, ці згадзілася б я глядзець на ўсё гэта, гуляючы пры такім марозе. Бррр.

Reply

veragodna January 17 2016, 11:28:49 UTC
Я не магу даўмецца, чаму Гомель ці нават Мінск з іх дадзенымі не могуць стаць цэнтрам турыстычнага паломніцтва, а Хельсінкі здолеў :).

Шчыра кажучы, мы так намёрзліся ў першы дзень, калі шпацыравалі па горадзе, што рэзка памянялі праграму і большую частку часу прысвяцілі музеям.

Reply


euga January 17 2016, 23:50:06 UTC
Мяне ў свой час уразіла інфа пра самагубствы ў Скандынавіі. Жоўценька-аранжавыя трэба забудовы, каб аж жыць хацелася. :)

Цікава, што ёсць падземны горад. Гэта вельмі стратэгічна правільна. :)

Помнікі настолькі ззелянелыя я ў Швецыі бачыла. Не ведаю, як да іх ставіцца. Яны ў мяне асаблівай цікаўнасці не выклікалі: не маркіраваліся свядомасцю як помнікі.

Reply

veragodna January 18 2016, 08:04:30 UTC
Мы, дарэчы, смяяліся, успаміначы каробкі нашых спальных раёнаў. У нас там вясёленька - і жоўценькія, і блакітненькія, і зялёненькія. Жыць хочацца :).

Ведаеш, мне таксама гэты падземны горад спадабаўся. У такое-та надвор'е проста выратаванне. На шляху ў Хельсінкі перад намі ў самалёце сядзела цётачка-беларуска, якая 15 гадоў жыве ў Хельсінкі. Размаўляла яна са сваім суседам даволі гучна, не пачуць было немагчыма. І калі яна стала расказваць, што захварэла на мінулым тыдні, бо выйшла на вуліцу, мы ніяк не маглі даўмецца, а раней яна як на работу хадзіла. Цяпер ясна - па падземных пераходах :)). Дарэчы, чаму няма мапы падземнага горада Хельсінкі? Я б тады за яе грошай не пашкадавала.

Я на гэтае пытанне так рацыянальнага адказу не пачула :). Бо па мне, дык гэтыя чорныя разводы на тварах нацыянальных герояў неяк нават здзекліва выглядаюць.

Reply

euga January 19 2016, 14:45:49 UTC
Ёсць у падземным горадзе нешта іншапланетнае, як у фантастычных фільмах пра планеты, дзе клімат не прыдатны для жыцця людзей.

Reply

veragodna January 19 2016, 20:40:15 UTC
Ага :). А калі мы хадзілі ў музей сучаснага мастацтва, месцамі на мяне накатвала, што я знаходжуся ў фільме "Кін-дза-дза". Напішу пра яго пасля. Шкада, што жж гукі не перадае да фотак :). Відэа мы, па-мойму, там не здымалі. Праўда, не ўсё паказаць можна, бо, баюся, мяне забаняць за парнаграфію :)).

Reply


Leave a comment

Up