Я таксама павесялілася, пакуль фотасесію рабіла. Бо большасць здымкаў Плюшы ў мяне... без Плюшы! :)) Яна, відаць, калісьці запомніла, што фотаапарат звязаны з непрыемным адчуваннем - фотаўспышкай. І цяпер як толькі я набліжаюся да яе з камерай, яна імкнецца збегчы ці адварочваецца.
Каты растуць у параўнанні з чалавекам нераўнамерна :). Пайду зверуся з пашпартам. Ага, дарэчы, я прамахнулася трохі. 18 мес. - 20 гадоў (значыць, валяр'янку пакуль нельга :)). 20 мес. - 21 год 22 мес. - 22 гады 2 гады - 24 гады 3 гады - 28 гадоў 4 гады - 32 гады 5 гадоў - 36 гадоў 6 гадоў - 40 гадоў 7 гадоў - 44 гады 8 гадоў - 48 гадоў і г.д. 20 гадоў - 100 гадоў. А Кату адназнчана больш за 20 было :).
Ай як цудоўна! Віншуем прыгажуню Плюшу і ня менш чароўную ейную гаспадыньку! Каб вы ведалі, зь якой асалодай я прачытала гэты допіс... Трэба было ісьці спаць, і я пазакрывала працоўныя файлы, калі раптам пабачыла пазнаку пра новы мэйл, які я нейк не заўважыла за працай. Цікаўнасьць узяла сваё - і я не пашкадавала, што зазірнула сюды, нягледзячы на позьні час. Сяджу цяпер з радаснай усьмешкай - дзякуй вам абедзьвюм за гэтую ўсьмешку!!! Цудоўныя фоты і цудоўны тэкст. Прымайце віншаваньні! Мы з Мусяй у захапленьні ад таго, што Плюшына гаспадыня памятае каціныя імёны вусатых гадаванцаў сваіх віртуальных сяброў. Салют!
Comments 107
Reply
Reply
Reply
Мела на ўвазе, каб загадзя махнаты народ прыехаў :)).
PS Насамрэч я заўтра паўдні працую, дык допіс гэты атрымаўся б вельмі познім, каб з раніцы пісала. Неяк накрыла мяне працай у верасні.
Reply
Якая Плюша класная! Віншую прыгажуню! :-)
(З тэлефоннага жж выпадкова замест каментара пра гэта цэлы допіс напісала :-D )
Reply
Гэта містычныя проіскі звязды-імянінніцы :)).
Reply
ЯКІ ПАЗІТЫЎ!
Дзякуй вам з Плюшай, што не пашкадавалі часу і выклалі ўсю гэтую прыгажосць! )
Мяхі - ВО!!! Вочы - ВО!!! ))
Reply
Я таксама павесялілася, пакуль фотасесію рабіла. Бо большасць здымкаў Плюшы ў мяне... без Плюшы! :))
Яна, відаць, калісьці запомніла, што фотаапарат звязаны з непрыемным адчуваннем - фотаўспышкай. І цяпер як толькі я набліжаюся да яе з камерай, яна імкнецца збегчы ці адварочваецца.
Reply
Я заўсёды думала, што ў катоў 1 год прыкладна роўны 7 чалавечым. То бок паўнагадовымі коцікі робяцца прыкладна ў 2,5 гады :)
Reply
Ага, дарэчы, я прамахнулася трохі.
18 мес. - 20 гадоў (значыць, валяр'янку пакуль нельга :)).
20 мес. - 21 год
22 мес. - 22 гады
2 гады - 24 гады
3 гады - 28 гадоў
4 гады - 32 гады
5 гадоў - 36 гадоў
6 гадоў - 40 гадоў
7 гадоў - 44 гады
8 гадоў - 48 гадоў
і г.д.
20 гадоў - 100 гадоў.
А Кату адназнчана больш за 20 было :).
Reply
Reply
Reply
( ... )
Reply
Я шчыра верыла, што народ ужо разышоўся спаць і будзе чытаць допіс з раніцы.
Прывітанне Мусьцы! :)
Reply
Leave a comment