Ай як цудоўна! Віншуем прыгажуню Плюшу і ня менш чароўную ейную гаспадыньку! Каб вы ведалі, зь якой асалодай я прачытала гэты допіс... Трэба было ісьці спаць, і я пазакрывала працоўныя файлы, калі раптам пабачыла пазнаку пра новы мэйл, які я нейк не заўважыла за працай. Цікаўнасьць узяла сваё - і я не пашкадавала, што зазірнула сюды, нягледзячы на позьні час. Сяджу цяпер з радаснай усьмешкай - дзякуй вам абедзьвюм за гэтую ўсьмешку!!! Цудоўныя фоты і цудоўны тэкст. Прымайце віншаваньні! Мы з Мусяй у захапленьні ад таго, што Плюшына гаспадыня памятае каціныя імёны вусатых гадаванцаў сваіх віртуальных сяброў. Салют!
Reply
Я шчыра верыла, што народ ужо разышоўся спаць і будзе чытаць допіс з раніцы.
Прывітанне Мусьцы! :)
Reply
Leave a comment