новы год. дэталі

Jan 04, 2015 21:24

З 2015-м вас, панове! Няхай Дзед Мароз спраўдзіць вашы найлепшыя спадзяванні!


Read more... )

адпачываць не работаць, маё

Leave a comment

Comments 80

markiz_de_kiss January 4 2015, 19:46:39 UTC
Елка з языком - самае маё! :)

З Новым годам і Калядамі! Абрыкосаў, Бананаў, Вафляў і іншых смакоццяў на ўсе літары з буквара! :)

Reply

veragodna January 4 2015, 19:53:23 UTC
Яе, трэба прызнацца, з'елі першай :).

:)) Дзякуй!
І Вас са святамі! Аптымізму, Багацця і Весялосці ў 2015-м!

Reply


kiedy January 4 2015, 19:55:37 UTC
З РаСВТом! - гэта круць :)
Мы два гады праз Сырніка елку не ставілі, але ў гэтым годзе я ўгаварыла спадара Рудака. Коцік вось тут хваліўся http://rudy-syrnik.livejournal.com/68566.html Мы вырашылі ўзяць штучную, не хапае, канечне, паху і ўкольчыкаў, калі ўпрыгожваеш, але і так добра :) Да таго ж я не бачыла, каб у Мазыры прадавалі прыгожыя сапраўдныя ялінкі, усе аблезлыя ці пажаўцелыя. Цацкі на елку амаль усе самі шылі. Сырнік аблюбаваў зайчыка яшчэ ў працэссе яго стварэння, пару разоў потым з елкі сцягваў, але ўсе жывыя. Елка на пісьмовым стале стаіць, яшчэ ні разу не падала.

Reply

veragodna January 4 2015, 20:17:45 UTC
Як бы сказала наша настаўніца, гэта я вас правярала :)).

У нас прадаюцца блакітныя, але дрэўца метр-паўтара - мільён каштуе. Дык мы ездзім у гадавальнік. Праўда, не адны мы такія разумныя. Калі ў мінулым годзе там быў выбар - ого-го, дык у гэтым, каб не нашы вымушаныя вычварныя густы, дык выбіраць няма з чаго. А гэтая ялінка кустом расла :).

О, цацкі я вашы шыкоўныя помню!

Reply


pani_teklia January 4 2015, 20:31:16 UTC
Вянкі з гузікаў, сняжынкі з макаронаў - такі вось вымушаны крэатыў ))) Але глядзіцца сімпатычна, асабліва вянкі мне спадабаліся.

А канцэрт гэты па БТ-3, калі я не памыляюся, называўся "Сто песень для Беларусі". Я таксама кавалкамі яго крыху бачыла. Гэта, наколькім магу меркаваць, быў такі зборны канцэрт, а сам праект "Наперад у мінулае" выходзіць штотыдзень на БТ-3. Артысты ездзяць па Беларусі, запісваюць аўтэнтычны фолк, а затым апрацоўваюць.

Вось спасылка на торэнты, здаецца, гэты самы канцэрт:

http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=4647437

Акрамя як на торэнтах,нідзе больш не адшукваецца, на жаль.

Reply

dzienn January 5 2015, 12:21:27 UTC
там 66 выпускаў разам..(?) тобіш проста ўжо гатовай файнай зборкі, як на нг, няма?

ЗЫ: наагул заблытаўся там. Дзе тупа спасылка на "скачать"? а не апісала трэклістоў і працоўныя паведамленні..

Reply

pani_teklia January 5 2015, 14:08:42 UTC
Не-не, 66 выпускаў гэта па асобнай спасылцы, іншае. А тут менавіта 2 вялікіх файлы, наколькі я разумею, адпаведна дзвюм часткам трэкліста. Там ніжэй ёсць спасылка "скачать торрент-файл". А яшчэ ніжэй - як спампоўваць і што такое торэнты (калі раптам не даводзілася раней працаваць з торэнтамі).

Толькі адзін нюанс: як цяпер высветлілася, гэта мінулагодні выпуск ))) Калі, вядома, БТ-3 не паўтарыў яго на гэты Новы год. Калі не, то, можа, хутка і новы з'явіцца.

P.S. Паставілі на запампоўку, паглядзім, што там )))

Reply

dzienn January 5 2015, 14:17:05 UTC
ну то потым растлумачце калі ласка :)

Reply


magik_midnight January 4 2015, 20:51:56 UTC
З Новым! Хай будзе багатым на добрыя-цікавыя падзеі.
Заліўныя язык - адабраю, у любой форме :)
Я стаўлю на новы год галіны. І атрыбутыка святочная прысутнічае, і елкі цэлыя.

Reply

veragodna January 5 2015, 18:00:39 UTC
Дзякуй! І цябе, Воля, шчыра віншую з Новым годам і Калядамі! :)

Добрае выйсце са становішча :). Дарэчы, гэтая круглая ялінка якраз і нагадвае галіны, але насамрэч гэта куст.

Reply


kabierac January 4 2015, 21:53:37 UTC
З расвтом? "Просыпается с расвтом // вся советская земля..."

Гэты допіс канчаткова пераканаў мяне, што фотаальбомы лепш змяшчаць у сацсетках.

Reply

veragodna January 5 2015, 18:01:24 UTC
:) Мне ўжо падказалі, дзякуй.

Не зразумела, чаму ў фб можна, а ў жж нельга :).

Reply

kabierac January 5 2015, 18:07:58 UTC
Бо там можна гартаць 20 фота на месцы, на адным экране, а тут яны расцягнутыя на 20 экранаў, прытым што адначасова чалавек таксама можа бачыць цалкам толькі адно фота. Гэта не мае сэнсу.

Reply

veragodna January 5 2015, 18:13:11 UTC
У ЖЖ таксама можна змяшчаць маленькія фота і падаваць іх калажам, я ў сяброў бачыла, але паколькі заявіла "дэталі", то калі б і ўмела так рабіць, усё адно вывешвала б буйны план :).

Reply


Leave a comment

Up