новы год. дэталі

Jan 04, 2015 21:24

З 2015-м вас, панове! Няхай Дзед Мароз спраўдзіць вашы найлепшыя спадзяванні!



Кажуць, як Новы год сустрэнеш, так ён і паплыве. Мяркуючы па маіх навагодніх святах апошніх гадоў сямі-васьмі, у маім жыцці павінна быць такая стабільнасць, якой бы пазайздросцілі швейцарскія гадзіннікі. Але мае "гадзіннікі", відаць, кітайцы збіралі.

Адзіны карэктыў, які я ўнесла ў святкаванне, - гульню з цукеркамі. Ёсць кітайскія пячэнькі з прадказаннямі, а ў нас былі самаробныя цукеркі для пажаданняў. Чалавек выцягвае цукерку з літарай, а астатнія па крузе павінны пажадаць яму нечага ў наступным годзе на гэтую літару. Здавалася б, банальна, але паспрабуйце - мы ў сям'і нарагаталіся да слёз.



Хаця спачатку я нагулялася сама.



Хлушу, яшчэ адзін карэктыў. Амаль цэлую гадзіну я глядзела навагодні канцэрт па БТ-3. І танчыла. Гэта было нешта - народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, прычым у самых розных стылях. Людзі, хто знойдзе ў сеціве гэты канцэрт, кіньце спасылку, калі ласка! Ніякія дарафеевы ці пугачовы побач не стаялі. БТ-3, вам рэспект!

Галоўную ролю ў навагоднім дэкоры майго дома ў гэтым годзе, натуральна, адыгрываў плюшавызначальны фактар. Калі вы лічыце, што, маючы кацяня, можаце ўпрыгожыць ялінку без яго ўдзелу, - забудзьце. Місія невыканальная. Зацаніце, дарэчы, каціную хвігуру. Выліты батон доктарскай каўбасы. Кот, нагадаю, мела іншую канстытуцыю, выклікала нязменныя асацыяцыі з "фаршыраваным кальмарам" (с).



Першапачаткова мы ўвогуле меркавалі адмовіцца ад ялінкі ў гэтым годзе, хнык-хнык. Але пасля вырашылі паставіць. Хаця б малеенечкую. Але маленькія ёлкі, нават блакітныя, былі такія рэдзенькія і аблезлыя, што нам давялося нямала памучыць супрацоўніцу гадавальніка, пакуль мы выбралі тое, што хацелі. Я настойваю, што такой ёлкі вы ніколі не бачылі. Сур'ёзна.



Не, гэта не яна, гэта я, каб прадэманстраваць ступень сваёй ахвярнасці, вырашыла паказаць вам нашы звычайныя ялінкі.



І гэта не яна, гэта мінулагодняя прыгажуня.
А цяпер - ап! - вось яна, ёлка-2015! Я разумею, што гэта не самая прыгожая ялінка, але калі б праводзіўся конкурс на самую круглую ёлку ў свеце, мая ўзяла б гран-пры :).



Давялося ў якасці кампенсацыі рабіць геаметрычна правільную ёлку з языка.



Традыцыйнае каляднае акенца таксама займела пэўныя мадыфікацыі. Вось што можна павесіць ва ўлюбёным месцы Плюшы, якое замяняе ёй функцыі тэлевізара? Я зрабіла навагоднія вянкі з гузікаў (між іншым, не таннае задавальненне, як высветлілася)





і сняжынкі, адгадайце з чаго.





Здагадаліся?





Італьянцы ацанілі б :).







Так! Гэта макарошкі! Цяпер дома ў мяне гэтага гуталіну на год наперад.

Разам усё выглядае прыкладна так. Але гэта вельмі-вельмі прыкладна, наяве нашмат лепей, паверце на слова. Але ёсць і мінус гэтага крэатыву - на выраб 9 сняжынак пайшло 8 гадзін.



Адзінае, што я смела ўпрыгожвала шклянымі шарыкамі (пластыкавых цацак у мяне практычна няма), - гэта столь. Ах да, мы літаральна за пару тыдняў на новага года трохі змянілі інтэр'ер нашай кухні, які ўжо набіў вам аскоміну.



Балкон я не фатаграфавала, бо выглядае ён дакладна гэтак жа, як у мінулым годзе, таму проста прадублюю.



Гэты балкончык, дарэчы, прымусіў нас пахвалявацца. Зараз раскажу вам страшную калядную гісторыю, якая здарылася пазаўчора ноччу.

Адна беларуская сям'я мірна спала ў сваіх ложках. Але іх роўнае дыханне перапыніў грукат у шыбу на другім паверсе, спачатку вельмі асцярожны такі грукат. Нехта манатонна, але настойліва патрабаваў пусціць яго ў дом. З цягам часу грукат зрабіўся гучнейшым і больш агрэсіўным. Жанчына прачнулася, і яе здзіўленне было настолькі моцным, што страх толькі перавярнуўся на іншы бок і засоп. Хто гэта? Азябшы Карлсан? Дзедмарозаўскі заблукаўшы алень? Злодзеі ж наўрад ці б нарабілі столькі шуму. На ўсялякі выпадак разбудзіўшы мужа, яна пашлёпала босымі нагамі глядзець на госця...

Калі я падышла да акна, цукерка ўжо рэальна псіхавала і курчылася на ветры ад холаду, патрабуючы ўвагі і цяпла.
І хаця злачынцу-цукерку мы ўціхамірылі, звязаўшы скотчам, яе пратэст быў справядлівы.

Увагі і цяпла вам, сябры, у новым годзе!

адпачываць не работаць, маё

Previous post Next post
Up