Конкурс скончаны, сябры. Падліковая камісія, як вынікае з пратакола, працавала і працавала і працавала і працавала :) якасна. Міжнародны назіральнік у асобе ката парушэнняў не знайшоў.
Трохі статыстыкі: у конкурсе ўдзельнічала 19 чалавек з 38 вершамі. Калькулятар не дасць мне схлусіць - у сярэднім на аднаго чалавека атрымліваецца па два вершы :).
У галасаванні ўзялі ўдзел 42 чалавекі. Яшчэ трое спазніліся са сваімі ацэнкамі, таму мы з Сырнікам
rudy_syrnik, параіўшыся, вырашылі ніякіх выключэнняў не рабіць і гэтыя балы не залічваць. Толькі справядлівасць! Толькі хардкор!
Цяпер цікавыя факты з жыцця конкурсу. Добра я цягну паўзу, праўда?
Рыфмы як вельмі яскравы кампанент ідэйна-мастацкага зместу верша, асабліва мініяцюры, да словазлучэння "Дзень святога Валянціна" былі прадстаўлены самыя разнастайныя: Валянціна - карціна, скаціна, Зіна, машынай, прасціны, ваціну, Валянцін - апельсін.
Лепшую, на мой погляд, рыфму ўдалося прадэманстраваць
pani_teklia: Валянціна - адзінай.
Самую большую колькасць ацэнак - 17 - атрымаў верш №10, аўтарства зноў жа
pani_teklia.
Самы вялікі працэнт вышэйшых адзнак (васьмёрак) сярод атрыманых чалавекам балаў - 80% - мае чатырохрадкоўе №27, аўтарам якога з'яўляецца
vushasti.
Адзіным удзельнікам, чые ўсе тры вершы патрапілі ў дзясятку самых папулярных, з'яўляецца
markiz_de_kiss.
А цяпер пра пераможцаў :)
400 жж-жэтонаў і ІІІ месца, набраўшы 58 балаў, атрымлівае...
volka_z_bolkava з постмадэрнісцкім вершам №24!! *феерверк*
Мой родны муж, як ты мне мілы!..
К яму галубкай шызакрылай
лячу, як толькі ўвойдзе ў дом.
З набітым смеццевым вядром.
600 жж-жэтонаў і ІІ месца адпраўляюцца...
pani_teklia! Яе верш №10 атрымаў 74 балы!! *салют*
Дзяўчатам на Святога Валянціна
Паштовак я адпраўлю цэлых пяць.
На кожнай надпіс: "Для маей адзінай!" -
Каб ні адна не стала крыўдаваць.
Нарэшце 800 жж-жэтонаў і І месца з вялікім адрывам ад супернікаў, набраўшы 94 балы, атрымлівае... атрымлівае...
maggalia за верш №5!! *пушкі палят, птічкі поют, празднік!!*
Да Дня Святога Валянціна
намаляваў мне муж карціну.
Стаю, гляджу: ну што за лажа!
"А я кубіст!" - каханы кажа.
Віншую пераможцаў!!!
Думаю, Вам будзе цікава, якія вершы ўвайшлі ў дзясятку папулярных. Месцы з 4 па 10 размеркаваліся наступным чынам:
IV месца -
maggalia (з вершам №23 і 56 баламі)
V месца -
ofeliya666 (№17, 40 балаў)
VI месца -
j_perdancinu (№14, 38 балаў) j_perdancinu
VII месца -
arshanski (№3, 36 балаў)
VIII месца з вынікам у 34 балы падзялілі чатырохрадкоўі
№2
araty №18
alex_poetry №27
vushasti №32
markiz_de_kiss№20
markiz_de_kiss№38
alex_mantana ІХ месца (20 балаў) таксама падзеленае паміж
№13
arshanski №19
papa_rimsskij №28
markiz_de_kiss№29
aratyХ месца (18 балаў) - №33
maksim_l Пачакайце, сябры, не разыходзьцеся. Гэта яшчэ не ўсё.
Наш шаноўны махнаты спонсар
rudy_syrnik вызначыў свае намінацыі і сваіх пераможцаў, якім адправіцца па 150 жж-жэтонаў.
У намінацыі "Самы суворы верш" перамагае... чатырохрадкоўе №2 аўтарства
araty! Ура, таварышы!
У намінацыі "Самы салодзенькі верш"... прыз прысуджаецца мініяцюры №15, аўтарам якой з'яўляецца
vushasti! Віншую!!
Нарэшце, мая намінацыя "Верш на мой густ" з прызом у 200 жж-жэтонаў. Я абяцала выбраць тэхнічна правільны і адначасова смешны верш, а такіх, як высветлілася, было дастаткова.
Не ўяўляю, як Вы выбіралі свае варыянты, бо ў мяне здарылася ўнутранае змаганне :). Я ўжо і сям'ю да гэтай справы прыцягнула, бо вагалася паміж сямю вершамі. Добра, што частка з іх увайшла ў лік пераможцаў і яшчэ частку назваў
rudy_syrnik. Гэта неяк скараціла мой спіс. І ўсё адно я не здолела аддаць перавагу аднаму чатырохрадкоўю. У выніку жорсткіх унутрысямейных спрэчак мы спыніліся на двух вершах.
№13 аўтарства
arshanski з фармуліроўкай "За трапнае адлюстраванне прозы жыцця ў паэзіі" і
№ 33 аўтарства
maksim_l з фармуліроўкай "За ўменне у чатырох радках расказаць усю гісторыю паходжання Дня святога Валянціна"!
Віншую!!
ДЗЯКУЙ усім, хто ўдзельнічаў, ацэньваў вершы, распаўсюджваў інфармацыю, выступаў у якасці спонсара!! Без вас у мяне нічога б не атрымалася!
PS Увечары адашлю пераможцам прызы. Вось толькі разбяруся, як гэта робіцца :).