прапаную на ваш суд мой санэт

Jan 21, 2010 15:48



Санэт XV

Мой горды, непакорны, шчыры верш, -
Ты дэспатаў усіх перажывеш!

Уільям Шэкспір

За шатамі лятункаў ветлы дым,

Наўсьцяж маўкліва вабіць пошчак вецьцем,

Працятая сутоньня стромай квецень

У водгульле маркотна лье наўздым.

Маной ахутан прысак малады,

Марнее квола, маючы наўвеце

Пярэсты жвір ды сінь у запавеце.

Суздром ( Read more... )

Leave a comment

Comments 19

ryzhkou January 21 2010, 14:52:18 UTC
Уладзя, гэта даліко ад народа)))

+

Reply

valodzi4ak January 21 2010, 15:01:35 UTC
Ну я стараўся как можна дальша:)

Reply


aleksandryna January 21 2010, 15:05:41 UTC
Ну вельмі далёка да народа. Вільяма нашага Шэкспіра было прасцей чытаць)

Reply

valodzi4ak January 21 2010, 15:27:49 UTC
ну відаць)) Але галоўны мой натхняльнік не сам Ўільям, а ягоны перакладчык на беларускую мову)))

Reply


А дзе папярэднія 14 санетаў? ku_palinka January 21 2010, 15:21:57 UTC
Ведаеш, я часам ўзгадваю дыктоўкі, то бок тэксты пісьменнікаў, якія пасьля сталі дыктоўкамі. Такое адчуванні, што яны адмыслова пісалі гэтыя тэксты пра мурашоў, буслоў і баброў, каб патрапіць у дыктоўкі.

Дык вось, твой верш меціць ў заданні па лексіцы:))))

Reply

Re: А дзе папярэднія 14 санетаў? valodzi4ak January 21 2010, 15:29:06 UTC
у папярэніх 14 санэтах на жаль толькі па адным радку(

А што да лекікі, то я акурат знарок і пісаў, каб усе гэтыя словы запомніць))

Reply

Re: А дзе папярэднія 14 санетаў? ku_palinka January 21 2010, 15:31:25 UTC
ААА, мнеманічная і асацыятыўная функцыя ў адным флаконе!

Reply

Re: А дзе папярэднія 14 санетаў? ryzhkou January 21 2010, 15:39:31 UTC
я некалькі гадоў таму прыдумаў такую феньку для магілёўскай тусоўкі: "прынамсі похвы застануцца вогкімі" - спачатку ніхто не разумеў нічога, апроч слова "застануцца"; цяпер нікога ня зьдзівіш)) таму кірунак абраны правільна, яшчытаю :)
я вось нядаўна ужыў у вершы фразеалагізм "весьці курну" - сам Акудовіч спытаў "што гэта такое?"))))

Reply


kastani January 21 2010, 16:12:42 UTC
Гэты санэт будзе дакументальна вапіяць пра справядлівасць, будзе ты ўздумаеш адмазацца ад вершаваных перакладаў. І ўвогуле, пешы ешчо ;)

Reply

valodzi4ak January 21 2010, 16:58:08 UTC
але мне здаецца, што калі ў перакладах я буду пакідаць столькі ж сэнсу, як у гэтым санэце, то... на фіга яны такія трэба)))

Reply

kastani January 21 2010, 17:10:54 UTC
Гэта ўжо ад арыгіналу залежыць :)

Reply


xlopchyk January 23 2010, 21:54:21 UTC
Мдаа...пакуль прачытаў усе гэтыя настолькіж інтылегентна-разумна-завумныя размовы ў каментах, насколькі і сам пераклад санэта, то казаць больш нічога не буду. ))

Reply

valodzi4ak January 23 2010, 23:32:25 UTC
я дамогся эфекту))Заблытаў цябе канчаткова, чаму дапамаглі таварышы з каментаў.
Гэта не пераклад, а мой аўтарскі санэт)))

Reply

xlopchyk January 24 2010, 19:42:08 UTC
Да!... тым больш жжош ))

Reply


Leave a comment

Up