прапаную на ваш суд мой санэт

Jan 21, 2010 15:48



Санэт XV

Мой горды, непакорны, шчыры верш, -
Ты дэспатаў усіх перажывеш!

Уільям Шэкспір

За шатамі лятункаў ветлы дым,

Наўсьцяж маўкліва вабіць пошчак вецьцем,

Працятая сутоньня стромай квецень

У водгульле маркотна лье наўздым.

Маной ахутан прысак малады,

Марнее квола, маючы наўвеце

Пярэсты жвір ды сінь у запавеце.

Суздром спачылі зорныя клады.

У розруху люструецца прыветна

Надоечы зьнібелы вербалоз.

Сузмрок увішна ветахі калыша.

Няўзнак шыпшыны пошум пракаветны

Трымціць пад барвы бурапенных кроз.

Ды ўсё ж маёвае буяе ўзвышша!

Previous post Next post
Up