Дарагія сябры! 23 снежня (нядзеля) у музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца падвядзенне вынікаў літаратурнай акцыі “Фестываль аднаго верша”, прысвечанай Калядам і Новаму году. У вечарыне возьмуць удзел самі канкурсанты, і, канечне ж, шаноўныя члены журы: А.Камоцкі, Л.Рублеўская, Н.Кучмель, А.Хадановіч, В.Шніп і інш. Спадар Леанід Дранько-Майсюк завочна вызначыць пераможцаў літаратурнай акцыі. Вядучыя імпрэзы - Георгій Барташ і Віка Трэнас. Пачатак у 14.00. Запрашаем! Адсвяткуем Каляды і Новы год разам!
via
vika_trenas