Leave a comment

Comments 114

volny_czalaviek December 1 2007, 17:00:29 UTC
Жахліва. Але сапраўды, думкі пра тое, што хто-небудзь штурхане ўзнікаюць. Вось і невядома: ці радавацца за таго мужчыну, ці шкадаваць. Я радаюся, дай Бог яму здароўя і моцы жыць

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:10:32 UTC
Ёсць меркаванне, што большасць самагубцаў - хоць і падсвядома - пакідаюць магчымасці на тое, каб іх уратавалі, і таму абіраюць не стоадстокавыя спосабы...

Reply

volny_czalaviek December 1 2007, 17:26:18 UTC
Можа быць. Але якія магчымасці, калі ты кідаешся пад цягнік? Ці скокаеш з вакна? Мінімальныя. Хутчэй, пакідаюць надзею, што выратуюцца. І гэта нармальна: інстынкт самазахавання.

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:29:54 UTC
Магчымасць, што трапіў паміж рэяк... Што падвярнецца дрэва, за якое зачэпішся ці ўпадзеш на клумбу.
Надзея і магчымасць тут зводзяцца прыкладна да аднаго.
Так, калі вешаюцца - пакідаюць незачыненымі дзьверы - а раптам...

Reply


reginaz December 1 2007, 17:02:37 UTC
Ай-ай!Вось што значыць недасыпаць па начох.Кіньце дурное, Вальярына! Нікому не дадзена ведаць аб яго сапраўдным сконе.І ў гэтым нашае шчасце.
А самагубствы на рэйках метро найчасцей аказваюцца няўдалымі і прыводзяць толькі да цяжкіх калецтваў.

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:21:51 UTC
Валярына кінула дурное ўжо два гады як.
І высыпацца яна цяпер зможа, бо падпрацоўку страціла.
Не, ня ў тым нашае шчасьце ;)
А вось тое, што не прафесійна ён месца абраў - тое праўда. Хаця калі ня ведаем, то мо акурат так і было задумана...

Reply

reginaz December 1 2007, 18:20:01 UTC
Прафесійны самагубца? Оо, вельмі арыгінальна.Але яму відней.

Reply

valjaryna December 1 2007, 18:21:50 UTC
Так, ёсць і такія...
Яны асабліва абазнаныя ва ўсялякіх спосабах.

Reply


snake_gagarin December 1 2007, 17:09:03 UTC
Бачыла ГЭТА сёння на свае вочы. Апынулася ў непатрэбны час у непатрэбным месцы, едучы дадому... жахлівыя адчуванні :(

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:24:45 UTC
Хацела запытацца, як ўражанні... А потым ўзгадала пра што пытаюся, таму апамяталася.
Сама некалькі разоў бачыла аварыі і як людзі пад машышы трапляюць - нішто так не ўражывае як смерць... Жорстка, але яно так і ёсьць. І яшчэ гэта крутая прафілактыка супраць уласных дурных думак.

Reply

ak_93 December 2 2007, 22:12:41 UTC
А са мной ніколі не бало, каб быць сведкай чаму-небудзь жахліваму. У мяне нават ёсць думка, што гэта мая энергетыка не дае здарыцца гэтаму, калі я побач. О як! :)
Выключэнне было толькі 1 раз, калі гэта здарылася са мной.
Але зараз ужо ўсё добра і са мной :)

Reply

valjaryna December 2 2007, 22:36:18 UTC
Ці не лепей, каб твая энэргетыка - цябе ж і абералага :)

Reply


dausprungas December 1 2007, 17:11:23 UTC
так, цьмяны бляск рэек зачароўвае...

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:25:36 UTC
І некаторыя ім зачароўваюцца...

Reply


chidramoonka December 1 2007, 17:21:09 UTC
мне иногда хочется вниз прыгнуть как-то несознательно, но это быстро проходит

Reply

valjaryna December 1 2007, 17:26:52 UTC
Бывае...

Reply

margaritosails August 11 2008, 18:38:28 UTC
Я прыгнул вниз, в песок. И тут я увидел Криса. То есть я, конечно, только потом узнал, что его зовут Крис.

Reply

chidramoonka August 11 2008, 18:50:42 UTC
это железнодорожное метро что ли?

Reply


Leave a comment

Up