У 17 я напісала верш "
Эрас паэтаў" пра каханне Рэмбо і Верлена, курсе на другім пераклала "
L'HÉAUTONTIMOROUMÉNOS" Шарля Бадлера. Мой дыплом быў прысьвечаны паэтычнаму кінематографу Жана Както. Францыя і французскае заўжды прыстутнічалі ў маім жыцці... Мяркую, ня толькі ў маім...
А цяпер - новая песьня пра восеньскі Парыж і парыжаніна, які...
"Парыжанін"-
спампаваць!"Парыжанін" -
тэкст песьні.
"Парыжанін" - слухаць:
Таццяна Салаўёва выконвае песьню "Парыжанін" (на верш В.Куставай)
P.S. Таня Салаўёва - акрыццё для мяне - маладая таленавітая сьпявачка і кампазітар. Cпадзяюся, гэта далёка не апошняя наша супраца.