Гэлоўін і "Заклятыя скарбы"

Nov 01, 2008 17:12


     Калі мне было гадоў 8 на нейкай каляднай вечарыне для малых беларусаў з бацькамі у Доме літаратара, я выйграла кніжачку паданняў-жахалачак "Заклятыя скарбы", прачытаўшы на памяць ля мікрафона ці то "Пагоню", ці то "Заяц варыць піва" - карацей, нейкі адэкватны дзіцячы беларускі вершык.
     Шчыра прызнаюся, больш жахлівых малюнкаў, якія б мяне ( Read more... )

жыццё, кнігі, літаратура

Leave a comment

Comments 42

anonymous November 1 2008, 15:24:10 UTC
Ага, ага, менавіта гэтая і была. Вельмі захапляльная:)

Reply

valjaryna November 1 2008, 15:28:07 UTC
Шкада, што адказ ананімны :( Цікава было даведацца ваш узрост, калі сутыкнуліся з гэтай чароўнай кнігай ;)

Reply

anonymous November 1 2008, 17:05:10 UTC
Было мне гадкоў 9, сама ўзяла пачытаць ды перачытаць:) Вось так.
from Вікторка

Reply

valjaryna November 2 2008, 14:43:52 UTC
Вытрымка ж, яшчэ і перачытвала ;)

Reply


m_a_r_y_n_a November 1 2008, 16:02:00 UTC
u mjane byla getaja knizhka:)) brat na alimpiadze zdaecca vyjgrau.

a jasche byla nejkaja knizhka z malunkam trolej zdaecca. vos jae ja nikoli ne chytala, i navat u rukah mne bylo strashna jae trymac... brr, da getaj pary jak uspaminau, nejak ne pa sabe stanovicca))

Reply

valjaryna November 2 2008, 14:52:50 UTC
Штосьці, я заўважыла, ніхто яе не набываў - ці выйграў, ці ў бібліятэцы ўзяў :)

Тролі.. гэныя могуць прапалохаць дзяўчынку :)

Reply


cykera4ka November 1 2008, 16:31:05 UTC
I я мела тую кнiжачку...яна мяне таксама палохала....малюнкi - жах...
Мне тады было прыкладна гадоу 7-8...
а нядоуна перабiрала старыя кнiгi i убачыла сярод iх яе...разгарнула...усё так жа не прыемна(

Reply

valjaryna November 2 2008, 14:54:36 UTC
Ага, і мяне цяпер перасмыкае - во ўжо дзе мастак, дзе чараўнік :))

P.S. Юпік вельмі да тэмы.

Reply


nastalgi November 1 2008, 18:45:08 UTC
А ў мяне была кніжка пра кашчэя-бяссмяротнага (нажаль зараз не памятаю назву дакладную. Дык вось я памятаю, што я вельмі баялася менавіта малюнкаў з гэтай кнігі у 7 гадоў, а Баба яга мне нават снілася некалькі разоў, такая ж як у кнізе. Дык я гэтую кнігу хавала, і даставала толькі каб трошкі пабаяцца, пагартаць і зноў схаваць.

Нядаўна бачыла дома гэтую кнігу пад скрыняй з цацкамі маёй пляменніцы. Аказалася Саша яе там схавала, хоць чытаць яшчэ не навучылася, але ужо па малюнкам зразумела - кніжка страшная...

Пагартала я кнігу, як на сёняші дзень, дык нічога страшнага, звычайныя малюнкі, звычайная Баба яга, зараз мульцікі і пастрашней бываюць...

Reply

valjaryna November 2 2008, 14:56:13 UTC
Здыхля несьмяротная :))

Хораша сказана: "даставала толькі каб трошкі пабаяцца, пагартаць і зноў схаваць" :))

Reply


(The comment has been removed)

valjaryna November 2 2008, 15:00:17 UTC
Класіка жанра.
Можа, была нагода ;)

Reply

(The comment has been removed)

valjaryna November 2 2008, 20:16:30 UTC
Якая ж гэта камедыя! Ніякая гэта не камедыя: чорная рука - яна і ў дарослых чорная рука! ))

Reply


Leave a comment

Up