Бацька

May 08, 2013 19:55

На госьці завітаў бацька. Гаварылі пра заўтрашнія планы. Высьвятлілася, што апрача клопату на агародзе ёсьць і яшчэ адзін пункт у парадку дня. Рыбалка. Я чамусьці і не зьдзівіўся. Бацька па-змоўніцку перайшоў на сьцішаны голас, амаль шэпт, якім і паведаміў пра "адно вельмі рыбнае азяро", дзе калісьці стаяла дача гэбістаў з Масквы ( Read more... )

рыбалка, сын, бацька

Leave a comment

Comments 23

chrol May 8 2013, 17:35:03 UTC
У Вас нейкая рыбацкая дынастыя))

Reply

uladzimer May 8 2013, 18:13:22 UTC
У нашых абшарах гэта нармальна.)

Reply

chrol May 8 2013, 18:15:44 UTC
Мабыць, Вы нейкага скандынаўскага паходжання?

Reply

uladzimer May 8 2013, 18:16:51 UTC
Чаго раптам? Тутэйшага, крывіцкага...

Reply


salaminka May 8 2013, 17:43:55 UTC
абзавідавалася!

Reply

uladzimer May 8 2013, 18:14:28 UTC
А што тут зайздросьціць, рыхтуй вуды...)

Reply


symon_salavejka May 8 2013, 18:27:08 UTC
Вось менавіта, колькасьць рыбы ня мае значэньня, а сама рыбалка застанецца ў памяці. Асабліва важна гэта будзе для ўнука.
Але потым падзяліцеся, як там яно лавілася... а раптам азяро з сакрэтам?!

Reply

uladzimer May 8 2013, 18:29:08 UTC
Мяркую, што ўся рыбы там з датчыкамі і лакатарамі, бо там жа было лецішча гэбістаў...)))

Reply

ul_sciapan May 8 2013, 19:08:10 UTC
дынастыя рыбацкая.)

Reply

uladzimer May 8 2013, 19:10:22 UTC
Дынастыя - гэта, калі прафесіяналы...)

Reply


Leave a comment

Up