Назіраньне

Feb 11, 2013 18:53

Заўважыў, што тутэйшыя рыбакі заўсёды гавораць пра залётных "сталічных" мальцаў з непрыхаванай іроніяй. Пра тое, што мінчукі на ўсіх сваіх жэрліцах ня ўбачылі аніводнай размоткі, распавядаюць з радасьцю і лёгкім зьдзекам у голасе ( Read more... )

Менск, лёд, тутэйшасьць

Leave a comment

Comments 14

wauchak February 11 2013, 17:24:20 UTC
Уся справа ў тым, што для менскіх мальцаў, якія едуць па рыбу далей за Лагойск - гэта ўжо забава. Рыбы яны могуць купіць і ў Менску. А вось для мальцаў мясцовых - гэта неабходнасьць. Бо калі сарочынскі ці гомельскі малец скажа жонцы, што ен пойдзе ў краму за рыбай, то можа атрымаць таўкачом праміж вачэй.

Reply

uladzimer February 11 2013, 17:47:11 UTC
Быццам бы я езджу на лёд, бо есьці няма чаго. дый мальцы вясковыя з голаду ня пухнуць. Справа ў іншым: "свае" і "прыбышы" мелі напругу ва ўзаемаадносінах здавён.

Reply


wiedzma88 February 11 2013, 19:30:45 UTC
"пагналі нашы гарадскіх" - як любіў казаць мой дзед. Неабавязкова менскія - любыя прыезжыя ўспрымаюцца не лепшым чынам

Reply

uladzimer February 11 2013, 19:33:39 UTC
Прыезжы прыезжаму розьнь.

Reply

ukrainka_s February 11 2013, 19:47:44 UTC
Раўнота, хлопцы. Я таксама не дужа люблю, калі набрыдзь гаспадарыць на "маіх" угоддзях.

Reply

uladzimer February 11 2013, 19:48:25 UTC
Вось, вось.)

Reply


lipski February 11 2013, 21:07:17 UTC
А то ж. Канкурэнцыю і зайздрасць ніхто не адмяняў.

Reply

uladzimer February 11 2013, 21:14:40 UTC
Ну якая можа быць зайздрасьць да небаракаў, што азяра ня ведаюць і ніводнага хваста не паднялі?

Reply

lipski February 11 2013, 21:32:51 UTC
Зайздрасць да багатага рыштунку і да "джыпаў". А колькі яны чаго паднялі - хто ж іх ведае? )

Reply

uladzimer February 11 2013, 21:35:18 UTC
Яшчэ як ведаюць.) А багаты рыштунак без улова - сьмецьце.

Reply


Набрыдзь zavalnja February 12 2013, 16:48:32 UTC
Зусім ня згодны, бо бачыў на свае вочы, як тыя ж мінчукі аблоўліваюць мясцовых. У іх лескі па 0,8, а нашыя ловяць ад 0,12 да 2,0. Веданьне вадаёма - вельмі важка, але, калі ёсць майстэрства... Сам сядзеў побач і, на жаль, бачыў, што трэба мяняць падрыхтоўку. Для мяне, выхаванага на моцнага галаўля ці шчупака, на добрага ляшча ці сама, летам вынік быў ня вельмі добры. А яны бралі колькасьцю. Пра зіму не кажу. Толькі падыходжу да тэмы.

Reply

Re: Набрыдзь uladzimer February 12 2013, 16:53:47 UTC
Я кажу пра тое, што бачыў на лёдзе, бо менавіта зімой веданьне акваторыі асабліва важнае. Дарэчы, лаўлю пераважна на жылку О,1

Reply

Re: Набрыдзь zavalnja February 12 2013, 18:15:12 UTC
У мяне жылка - нешта толькі полацкае. Таму, каб не сыходзіць у скарынаўскі арэал, і дадаў леску. А дарма. Выбачаюся.

Reply

Re: Набрыдзь uladzimer February 12 2013, 18:16:02 UTC
Не істотна. Абы ўлоўна было!))

Reply


Leave a comment

Up