Стрэчаньне

Feb 02, 2012 13:03

Сёньня ў каталікоў Стрэчаньне. Маўляў, Зіма з Вясною стрэлася. Выйшаў на вуліцу і зразумеў, што сустрэча адбылася недзе ў фэйсбуку ці твітэры. Пачакаем праваслаўных Грамніц, можа спатканьне Вясны з Зімой адбудзецца і ў рэале.

Грамніцы

Leave a comment

Comments 10

berlaga February 2 2012, 10:58:37 UTC
А ў гэтым годзе надвор'е вырашыла жыць па праваслаўным календары, бо і снег пайшоў на 13-тае )))

Reply

uladzimer February 2 2012, 11:00:21 UTC
Да, надвор'е таксама любіць гуляцца на тутэйшых абшарах у поліканфесійнасьць)))

Reply

emieryka February 2 2012, 11:35:09 UTC
ВКЛ жыло па Грыгарыянскім календары.
А пра Сустрэчу трэба запытацца ў вожыка :)

Reply

uladzimer February 2 2012, 11:38:53 UTC
Але ж мы жывём не ў ВКЛ)

Reply


papaschwarz February 2 2012, 16:03:39 UTC
Са снегам нешта дзіўнае адбывалася. Ён ішоў якраз на святы - 25.12, 01.01, 07.01, 13.01. Ці то Бог любіць беларусаў, ці то дае перад выпрабаваннямі адчуць шчасця паўнавартаснай зімы...

А стрэчанне паказвае, наколькі доўгай яшчэ будзе зіма. Па ўсіх прадказаннях, раней сярэдзіны красавіка мы вясны не пабачым.

Reply

uladzimer February 2 2012, 16:15:24 UTC
Апошнія гады вясна ніколі не сьпяшалася. У першай палове красавіка у нас яшчэ сьнег ляжыць.

Reply


nataluga February 2 2012, 16:53:49 UTC
мароз марозам, а сонейка сёньня ў зацішку прыгравала)))

Reply

uladzimer February 2 2012, 16:54:41 UTC
А ў цяпліцах дык увогуле вырай быў)))

Reply


Leave a comment

Up