Верасень

Sep 02, 2010 10:50

Ласкавае верасьнёўскае сонейка, золата лістоты, белыя аблачынкі ў троху пабляклым, але яшчэ сінім небе... Гляджу за вакно і сонечны верасень навейвае паэтычныя радкі, не судзіце строга:
Асеньняя пара - вачэй ачараваньне...
Тады яшчэ дапішу

верасень

Leave a comment

Comments 16

zmicierbielapol September 2 2010, 07:56:41 UTC
У каго сонейка ды белыя аблачынкі, а каго дождж і шэрасць)

Reply

uladzimer September 2 2010, 08:00:40 UTC
Мала, мала дажджу, а так яго хочацца.)) Каб не на гадзіну-другу-трэцюю, а на дзень-другі-тыдзень... Аж пакуль не ўдараць марозы і не выпадзе сьнег, а маіх паскудных суседзяў знізу не змые восеньская паводка)))

Reply

ikuzminich September 2 2010, 08:03:19 UTC
ну то прыязджайце ў Горадню і забірайце за так дождж. Ужо другі дзень кропае безперадыху:)

Reply

uladzimer September 2 2010, 08:06:50 UTC
Шчасьлівыя, а ў Полацку ні кропелькі...гарадзенскага дажджу)))

Reply


pan_purkrabek September 2 2010, 08:08:58 UTC
"Асеньняя пара - вачэй ачараваньне..."

А не плохо, серьёзно неплохо. Продолжение так и просится.
Типа: "Прыемна мне твая апошняя краса"

Reply

uladzimer September 2 2010, 08:13:26 UTC
Вось я і падумваю на які паэтычны конкурс закінуць, а працяг такі:
Асеньняя пара - вачэй ачараваньне,
і цётка сьмерць - іржавая каса -
прыходзіць на чарговае спатканьне,
гарэлка ў торбе, кількі, кілбаса...

Reply


Leave a comment

Up