Першы шанец, апошні шанец...

Dec 28, 2009 16:13

Аголенае плечыка, кароткая спаднічка, вочы, размаляваныя без густу і меры... Чаму старэйшыя студэнты ня скажуць першакурсьніцам, што такія рэчы на маіх заліках, а тым больш перазаліках, ёсьць непатрэбнымі і нават шкоднымі? Асабліва, калі вочы пустыя, словы няўцямныя, без аніякага намёку на веды.
"Кітайцы, яны нізкія і вузкія..."
"Юлій Цэзар апісваў ( Read more... )

універсітэт, залік

Leave a comment

Comments 50

(The comment has been removed)

uladzimer December 28 2009, 14:19:48 UTC
Нажаль, ад мяне гэта не залежыць, але, як магу, трымаю свой участак фронту))

Reply

(The comment has been removed)

uladzimer December 28 2009, 14:33:14 UTC
Будзем спадзявацца, а зараз - жорсткі адсеў па хадзе...

Reply


browar_dryhvy December 28 2009, 14:20:08 UTC
Пра этнічную тэрыторыю - вельмі добра! :)

Reply

uladzimer December 28 2009, 14:32:22 UTC
Нам чужога ня трэба. Сваё б захаваць))

Reply

b0rmann December 28 2009, 14:33:42 UTC
таму хто чужога ня хоча - і свайго можа не застацца.

Reply

uladzimer December 28 2009, 14:35:54 UTC
Шмат свайго пад чужынцамі, то работы хопіць.

Reply


cykera4ka December 28 2009, 14:34:05 UTC
а яшчэ бывае так, што дзяўчаты ходзяць пераздаваць незьлічоную колькасьць разоў, бо выкладчыку хочацца іх бачыць)

Reply

uladzimer December 28 2009, 14:37:08 UTC
Калі выкладчыку хочацца, то ён знаходзіць іншы фармат, чым бясконцае цяганьне на пераздачы))

Reply

karo_ugnis December 28 2009, 17:55:13 UTC
ці іншае месца...

Reply

uladzimer December 28 2009, 17:56:35 UTC
Вядома ж, не на парце, хаця...))

Reply


(The comment has been removed)

uladzimer December 28 2009, 14:39:45 UTC
Радуе той факт, што ёсьць і прыгожыя і разумныя...

Reply

(The comment has been removed)

uladzimer December 28 2009, 15:02:46 UTC
Мала, таму дабіраем ня вельмі прыгожымі, але разумнымі))

Reply


lutavit December 28 2009, 14:36:49 UTC
У нас па факультэце ходзіць лягенда пра нейкага першакурсьніка, які пісаў ці то рэфэрат, ці то нават курсавую - ня сэнс, але галоўнае вось што:
1 - прыймаў шаноўны Казімір Адамавіч Рэвяка (калі ведеце, то зразумееце)
2 - тэма была "Дзейнасьць Цэзара на тэрыторыі Беларусі"
Вэрдыкт прафэсара К.Р.: "Выдатная праца, але ёсьць адна маленечкая заўвага: Цэзар ніколі ня быў на тэрыторыі Беларусі"

Дарэчы, а ў вас іспыт па агульнай і айчыннай этналёгіі пасьля аднаго сэмэстру, ці гэта якія завочнікі?

Reply

uladzimer December 28 2009, 14:38:25 UTC
Зараз залік, улетку - іспыт.

Reply

l_z December 28 2009, 15:14:16 UTC
Нейкае глупства. Не магло быць на 1 курсе такога.

Reply

lutavit December 28 2009, 16:45:22 UTC
я ж кажу - факультэцкая байка. а чаму не магло, дарэчы? гістфак БДУ, што - зона, закрытая ад дурных студэнтаў?

Reply


Leave a comment

Up