Брусьніцы

Aug 16, 2009 19:04

Брусьніцы зьбіраць люблю. Сонца ўжо не пячэ - лагоднае, ветлае, камароў практычна няма, паветра хмяльное, настоенае за цэлае лета на жывіцы і лясных зёлках... Шморгаеш гронкі пругкіх чырвоных ягад і з задавальненьнем паглядаеш, як хутка закрываецца дно ў вядры, як расьце-прырастае брусьнічная горка. А то ня вытрымаеш і засыпеш хрумсткую прыгаршню ( Read more... )

брусьніцы

Leave a comment

Comments 2

reginaz August 16 2009, 16:43:36 UTC
Мяне толькі засмучае адно: калі надыходзіць пара збору брусніцаў у лесе ўжо ціха, птушкі не спяваюць.І гэта нагадвае мне пра хуткі канец лета і пачатак халадоў.

Reply

uladzimer August 16 2009, 17:49:38 UTC
Брусьніцы - гэта ўжо восень, але і ў сьцішаным лесе дужа прыемна.

Reply


Leave a comment

Up