Эстонія. Эстонцы. Талін

Mar 29, 2009 18:21

За вакном лупіць халодны дождж, а я мыю посуд. Струмень цёплай вады здымае нярвовае напружаньне, раздражненьне, супакойвае, настройвае на лёгкі роздум. Посуды накапілася, то можна не сьпяшацца і падумаць  пра штосьці цікавае. Гэтым разам падумаў пра Эстонію, эстонцаў і Талін. Дужа шкадую, што ў студэнцкія гады не хапіла адвагі залезьці ў вядомы ( Read more... )

Эстонія, Талін, эстонцы

Leave a comment

Comments 49

gedygold March 29 2009, 16:43:33 UTC
Ну вось, для Вас Эстонія - міф, а для некага Брэсцкая крэпасць таксама міф)))

Reply

uladzimer March 29 2009, 16:58:33 UTC
Брэсцкая крэпасьць-герой! Я там піва піў і чакаў пакуль наш аўтобус прапусьцяць мытнікі)))

Reply

zmicierbielapol March 29 2009, 17:16:42 UTC
я там вдойчы быў, так што крэпасць сапраўды існуе)))

Reply

uladzimer March 29 2009, 17:23:39 UTC
Былі ў 39-м ці 41-м? )))

Reply


zmicierbielapol March 29 2009, 17:17:25 UTC
Калі тут ёсць эстонцы, яны на Вас пакрыўдзяцца. АЛе калі яны міф, то не:))))))

Reply

(The comment has been removed)

uladzimer March 29 2009, 17:29:25 UTC
Ну вось, міф набывае змрочныя адценьні чарадзейнай казкі...)))

Reply

uladzimer March 29 2009, 17:28:30 UTC
Па-а-а-а-а-куль яны па-а-а-а-а-крыўдзяцца, то адказваць давядзецца маім унукам.))) Калі ж сур'ёзна, то пакрыўдзіць нікога не хачу, але і казаць пра тое, чаго ня бачыў, не магу. Гэтак жа не існуе ў прыродзе малекул, пратонаў, ізатопаў, бо іх таксама ніхто з людзей ня бачыў, а фізікам проста трэба карміцца, вось і распладзілі казак.)))

Reply


amberss March 29 2009, 17:31:50 UTC
зьезьдзіце на Муху. а ў Таліне эстонцы несапраўдныя :)

Reply

uladzimer March 29 2009, 17:39:31 UTC
Што такое Муха, і як адрозьніць сапраўднага эстонца ад імітацыі?))

Reply

chauvin March 29 2009, 18:44:04 UTC
Ня Муха, а Муху. Востраў такі=)))

Reply

uladzimer March 29 2009, 18:54:00 UTC
Астравы і на Дзьвіне ёсьць. Прасьцей сюды эстонца завезьці.)

Reply


chauvin March 29 2009, 19:07:02 UTC
Эстонская мова больш афірматыўная, там словы не такія доўгія, як у фінскай, і зычных болей...

Reply

uladzimer March 29 2009, 19:20:58 UTC
Дзякуй. Цяпер ня схіблю. Упэўнена падыйду да чалавека і скажу: Вельмі прыемна пазнаёміцца з эстонцам.
На яго зьдзіўленьне патлумачу: у вас мова больш афірматыўная, і словы карацейшыя, чым у фінскай, і зычных болей...
Нап'емся разам.)))

Reply

klan_land March 29 2009, 22:58:03 UTC
некаторыя эстонцы мо за гэтае не любяць фінаў ;)

Reply


maksim_l March 30 2009, 06:02:16 UTC
Не капіце брудны посуд -- паеў, памыў, забыў, іначай думкі яшчэ і не тыя прыйдуць :))

Reply

uladzimer March 30 2009, 15:28:04 UTC
Не каплю. Але калі вялікі абед для сям'і, то адной талеркай не абыйдзешся. Ці ў вас адразу з каструлкі?))

Reply


Leave a comment

Up