Ёмкі хлопец Яўменка. На сажню з гакам узрос. А плечукі - аж на два аршыны раздаліся. І працавіты, што мураш, і цягавіты, як млынароў вол. Адна хібка ў Яўмена - прасцяком урадзіўся. Пра што падумае, тое і выкажа. Думы ж у хлопца... Ну пра што можа думаць васямнаццацігадовы дзяцюк
(
Read more... )
Comments 10
Reply
Reply
У поўным выглядзе цытата была б такая: "Вельмі высока стаіць мова аўтара, -- адбітак жывой народнай капыльскай мовы; як рэвалюцыянер, Ц. Гартны адрэзвае словы; у яго няма мяшчанскай закругленасці фразы; стыль яго жорсткі...".
Я не разумею добра, што мае на ўвазе М. Крывіч -- М. Байкоў пад "жорсткім стылем" і адсутнасцю ў Гартнага "закругленасці" фразы (але разумею, што значыць "адрэзвае словы"). Фраза ў Гартнага як фраза, як "ва ўсіх", часам яго дакараюць акурат за празмерна доўгія перыяды. Мяркую, што тут як мовазнавец Байкоў пісаў больш пра мову і моўны (не літаратурны) стыль.
Reply
А праблемы з прачытаннем класікаў, вядома, ёсць. Чым далей па часе адыходжу ад іх прафесійнага :) вывучэння (4 гады прамінула, як сышоў з "праслойкі"), тым болей "белетрызуюся". На жаль.
Reply
Leave a comment