Слова

Jul 22, 2013 08:02

      Ёмкі хлопец Яўменка. На сажню з гакам узрос. А плечукі - аж на два аршыны раздаліся. І працавіты, што мураш, і цягавіты, як млынароў вол. Адна хібка ў Яўмена - прасцяком урадзіўся. Пра што падумае, тое і выкажа. Думы ж у хлопца... Ну пра што можа думаць васямнаццацігадовы дзяцюк?..
      Правільна.
      І вось павезлі яго бацькі - родны і хросны - у сваты ў суседнюю вёску. Па дарозе вучылі: "Ты сядзі за сталом ціхенька, абедай, як умееш, - хай радзіна дзеўкі падзівіцца, якім ты ёсць спраўным работнікам. А гаварыць ужо мы будзем. Калі ж нясцерпна табе стане маўчацца, то падумай добранька і кажы толькі круглыя словы".
      Бацькі дзяўчыны сватоў прынялі гасцінна. Сустрэлі, як дзяды такіх гасцей сустракалі, за стол пасадзілі. Доўга бяседа цягнулася, Яўменку нават есці надакучыла. І захацелася яму сказаць хоць што прыемнае засватанай дзяўчыне Анэлі.
Глядзеў-глядзеў хлопец на сваю суджанку і нарэшце прамовіў самае прыгожае, самае "круглае" слова:
      - А-а-абруч!

sm

Previous post Next post
Up