Вяселле

Jul 22, 2013 18:12

      - Здароў, браценнік! Даруй, што на Вольчына вяселле не патрапіў. Ну, як згулялі?
      - Здароў, Міколка. Добра справілі, перад людзьмі не гадко. Пітва-ежы ўдосталь было, шчэ й жывіне асталося, ансамбаль з раёну граў - павесяліліся слаўна. Я толькі адных зубоў дзве жмені каля ганка назбіраў.
      - О-о, сапраўды харошае вяселле.
      - Ну, дык...

dyjaloh

Previous post Next post
Up