Пяць гадоў пасля "еўрарамонту": будаўнічыя касякі ў інтэр'ерах нясвіжскага палацу

Jul 28, 2015 21:05

Нядаўна наведаў нясвіжскі палац Радзівілаў. Другі раз за жыццё і першы раз пасля т.н. "рэстаўрацыі". Фатаграфаваць цікавыя аўтэнтычныя артэфакты, нешматлікія арыгінальныя партрэты прадстаўнікоў магнацкага роду і шыкоўныя пакоі не было жадання. Чаму? - А таму што ў старадаўнім палацу адсутнічала адна галоўная дэталь - ДУХ. Дух даўніны. Дух стагоддзяў. Затое паўсюль пахла свежай фарбай і пластмасай, а з-за вуглоў час ад часу моцна кідаліся ў вочы будаўнічыя касякі і прыкметы крыварукасці нашых "рэстаўратараў".




Адразу на подступах да замку перад наведвальнікамі паўстаюць мураваныя абарончыя збудаванні - бастыёны. Патрэсканая чырвоная цэгла падманліва выдае мур за старажытны. СТОП. Яе ж паклалі некалькі год таму!



Вось гэта тэхналогіі! За 8 (восем) гадоў цэгла набыла выгляд 500-гадовай. Хто казаў, што ў нашай краіне не вырабляюць рэстаўрацыйную цэглу? дык вось жа яна, дажэ немножачка лучшэ заходніх аналагаў:



Вось так кладка выглядала ў мо момант будоўлі ў 2007 г.:



Нічога не нагадвае? А Касцельную вежу Наваградскага замку? Цалкам верагодна, што праз дзесятак гадоў новапабудаваная кладка ў наваградку будзе выглядаць як гэтая)))

Ідзем далей. Брама ў замку. Не будзем прыдзірацца да механізму варот (зробленага, дарэчы, не вельмі ўдала), а заглянем за вароты - там тарчыць дзюпель:





Пра пластыкавыя дзверы і вокны паўсюль пісалася шмат. А што? - затое цёпла зімой!))



Ну а вось такія фірмовыя завесы ў міжпакаёвых дзвярах глядзяцца вырвіглазкрасата. Ды і назва саатветствуюшчая - Басціон!



Ну пазалота на столі - заглядзенье! І пажарныя ізвяшчацелі ўдала пасуюць:



Драўляныя элементы столі ў многіх пакоях закручаны ..... самарэзамі, самымі звычайнымі самарэзамі.



Сцены,пашпакляваныя звычайнай шпаклёўкай для ўнутранага аздаблення, паспелі патрэскацца:



Паўсюль са сцен на цябе глядзяць рубільнікі, выключальнікі, вогнетушыцелі і іншыя атрыбуты сучаснасці. Маглі б замаскіраваць, штоле:



Ну а люстры павесілі, напэўна, бязрукія:



Каменная плітка на сходах трэснула яшчэ тады, калі яе клалі майстры. - А шо, пайдзёт!



Зрэшты, усе новыя каміны выкладзены з ... пенаблокаў. Гэта адзін з фатаздымкаў на сцяне, дзе паказаны працэс рэстаўрацыі:



Ну і асобнай ноты пратэсту заслугоўвае цэхгаўз. Ну навошто, скажыце, навошта фуфліць шпаклёўкай старажытныя скляпенні?! Ды яшчэ паверх старой кладкі ляпіць гэтыя псеўдацагліны?? А падлогу з дубовых калодак навошта пакрываць лакам?? Глядзіцца вельмі танна і фальшыва:





Уражанні пасля наведвання палаца - ідэнтычныя тым, якія адчуваеш пасля наведвання новаадбудаванага Ніжняга замку ў Вільні: невялікая кропля аўтэнтыкі, белыя, зафарбаваныя Снежкай сцены, пластыкавыя дзверы. Будзем спадзявацца, што з часам замак перацерпіць шэраг рамонтаў-рэстаўрацыі, пасля якіх шматлікія нюансы будуць перароблены больш якасна і па-навуковаму.

Нясвіж, рэканструкцыя, Радзівілы, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up