З якой цэглы рэстаўруюць замкі ў нас і ў нашых заходніх суседзяў. Параўнанне

Nov 05, 2014 23:26

Беларусь справядліва называюць краінай замкаў. Сапраўды, іх у нас налічваецца некалькі дзесяткаў. Аднак больш-менш  захаваных замкаў - усяго некалькі. Адбудовай і рэстаўрацыяй старажытных будынкаў павінны займацца высокакваліфікаваныя спецыялісты-рэстаўратары. Натуральна, будаўнічыя матэрыялы павінны адпавядаць арыгіналу, або быць вельмі набліжанымі да арыгінала.

Польшча. Рэстаўрацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны тут надавалася вялікая ўвага яшчэ ў міжваенны час. Цяпер у краіне налічваецца некалькі дзесяткаў фірмаў, якія займаюцца рэстаўрацыяй гістарычных будынкаў. Рэстаўрацыйным працам удзяляецца вялікая ўвага як з боку дзяржавы, так і  з боку жыхароў гэтай краіны. У краіне дзейнічае некалькі фабрыкаў, якія выпускаюць спецыялізаваную рэстаўрацыйную цэглу высокай якасці.



Адноўлены ў пасляваенны час гатыцкі мур Каралеўскага замку ў Варшаве


Літва. Аднаўленне замкаў у гэтым краі пастаўлена дзяржавай у высокі ранг. Адмыслова для гэтага ў краіне выпускаецца рэстаўрацыйная цэгла.



Вежа гедыміна. Новая цэгла амаль не адрозніваецца ад цэглы 14 ст.



Беларусь. Краіна не мае рэстаўратараў. Усе кансерватарска-рэстаўрацыйныя працы выконваюць звычайныя будаўнічыя трэсты. Якасць рэстаўрацыйных працаў вельмі невысокая, што звязана, у першую чаргу, у адсутнасці рэстаўрацыйнай цэглы.



Гэта не хлеў, гэта - адноўленыя муры лідскага замку



А так аднавілі Касцельную вежу ў Наваградскім замку.



З такой вось гаражнай цэглы аднаўлялі Касцельную вежу

рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up