Ты - пан зямлі, я - пан свайго сумленьня,
і нада мною ты не валадар.
То за табою крыўда пойдзе ценем,
і будзе мсьціць разбураны алтар.
Дык ты дрыжы паміж уласных стражаў,
каб змыць віну, шукай у сэрцы слоў.
А я пайду. I нехта ціха скажа:
- Вунь чалавек дарогаю пайшоў.
Ларыса Геніюш