Кузьма Чорны: словы з твораў пісьменніка, не зафіксаваныя ў ТСБМ (2/4)

Oct 29, 2013 14:33

Другая частка пазаслоўнікавай лексікі з твораў і карэспандэнцыі К. Чорнага (першую частку гл. тут)

АБКАЎТУНЕЦЬ, зак. Захварэць на каўтун (хваробу валос). - Каб твае ўнукі, дай божа, абкаўтунелі! (Зямля)
АБСТАЛЕЦЬ, зак. Тое, што і пасталець. Абжывецца, абсталее, дык і гаспадыня будзе добрая (Зямля)
АБСУДАК, м. Абраза, крытычная заўвага. Ні то што я ( Read more... )

Чорны, ТСБМ+

Leave a comment

Comments 8

zaprudski September 29 2013, 20:30:31 UTC
распусціцца 'растварыцца' ('згубіцца' -- недакладна) -- звычайнае ўжыванне для 1920-х

Reply

spooky12 September 29 2013, 20:52:29 UTC
перапісаў фармулёўку з артыкула "растварыцца" ў ТСБМ... відаць, гэтак рабіць не зусім карэктна

Reply

zaprudski September 29 2013, 21:12:14 UTC
па-мойму, значэнне 'згубіцца' у ТСБМ няўдалае, прынамсі недастатковае

яно пераважна канкрэтнае, лепш было б дадаць і больш абстрактныя 'знікнуць', 'растаць' гл. ужыванні

https://www.google.by/search?q=%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%86%D1%86%D0%B0+%D1%9E+%D1%82%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B5&ie=utf-8&oe=utf-8&rls=org.mozilla:be:official&client=firefox-a&gws_rd=cr&ei=OZdIUsXFGNfd4AOa2YDYBg

Reply


lotrdam September 29 2013, 23:06:14 UTC
Цікава, як פאץ (поц) у вымаўленьні пераўтварылася ў «шмок». Ці гэта проста спасылка на значэньне?

Reply

spooky12 September 30 2013, 07:33:53 UTC
Не, значэнні «шмока» і «поца» часам адрозніваюцца. А гэта я шукаў арыгінальнага напісання слова на ідышы, але, відаць, памыліўся, бо פּאָץ гэта «поц», а не «шмок». Папраўлю.

Reply


zaprudski November 8 2013, 20:04:53 UTC
кавальчук -- сын каваля
няма такога слова магчыміць
разабраўшыся з паўзаплоццю, якія могуць быць праблемы з падлавіччам? :)

Reply

spooky12 January 15 2014, 09:18:35 UTC
на конт слова "магчымець": http://by-mova.livejournal.com/1191368.html?thread=15567048#t15567048

Reply

zaprudski January 15 2014, 09:31:39 UTC
гэта проста несур'ёзна!

няма такога слова "магчымець", але ёсць добра вядомыя граматычныя сінтэтычныя формы слова "магчы" (ці якога іншага), якія складаюцца з інфінітыва "магчы" (ці іншага) плюс "скарочаныя" формы ад "мець" тыпу -мем, -ме. Пра іх пісаў, напрыклад, Бузук: Архэ 2010, 11, с. 296.

Reply


Leave a comment

Up