Кузьма Чорны: фразеалагічныя і сінтаксічныя зацемкі

Aug 24, 2013 22:28


фразеалогія1. пяты падмазаць - пусціцца на ўцёкі. Сам пан ледзьве паспеў пяты падмазаць... (Бацькаўшына, 386)
2. як відук у плоце - ...дык ён тады і з'явіўся, як відук у плоце (Тм. 387)
3. упасці на вока - быць заўважаным(-ай). Выгляд у яе быў гэтакі ўбогі, што нікому яна не ўпала ў вока. (Б, 400)
4. а пэўна ж - і праўда што. - Не бяры, бацька, ( Read more... )

Чорны, мова

Leave a comment

Comments 3

quendimax December 23 2013, 11:40:53 UTC
Дзякуй за працу!

> апытаць, каго-чаго (р. скл.) → ...жыў, як цыган, колькі часу ў хвойнічку, пакуль не апытаў старой хаты на знос. (Бацькаўшчына, С. 305)

Тут выглядае ўсё звычайна. Родны склон мяняе вінавальны ў адмоўі. Проста пра гэта чамусьці рэдка згадваюць. Пра гэта, здаецца, пісаў Станіслаў Станкевіч у сваёй кніжачцы пра русіфікацыю.

Reply


dzie_ja December 23 2013, 19:18:40 UTC
дзякуй!

Reply


galinaeditor December 26 2013, 10:18:35 UTC
Дзякуй, карысная падборка.
Троху ўдакладню.
7. каму гэта ў голаў = нікому да гэтага няма справы
23. як кіпнем падмыла - как ошпарили
27. тады ўсе дуды вобземлю = тады ўсе турботы марныя
28. як мокрае гарыць = нехаця
у п. 31 цікавы праклён: каб яго ўжо нечага века з новых дошчак накрылі - значыць "каб яго ў труну палажылі, каб закапалі ў зямлю"
32. на макавае зерне = крышачку, хоць на каліўца

як жывеце - ня раю выкарыстоўваць, бо памылковае ўтварэньне, трэба "як жывяце"

Reply


Leave a comment

Up