Хоць рэжце, хоць пілуйце, але ніяк не зміруся зь бэжэвым колерам летам. Радасна сабраць ды спаліць ўсе гэтыя бязлікія вязаныя кофтачкі з пумпончыкамі, маечкі з псеўдагранжавым шрыфтам і чароўныя свабодныя нагавічкі
( Read more... )
Мімаволі ў апошні час я стала праводзіць зашмат часу з сабой. І мяне гэта ўжо дастала. Павялічэньне колькасьці гадзін, якія праходзіцца праводзіць у целе, дакладна ня йдуць на карысьць. Каму б сплаўляць сябе няхай на некалькі гадзін з 20! Хочацца зваліць з сябе, хочацца пайсьці гуляць ды не вяртацца тыдзень