"Когда Ницше плакал" - гэта першая кніга да доўгі час, каторую хочацца крэсліць. І першы раз сустракаюся з нязручнасьцю электроннай кнігі, бо я надта ляніва тупіца-рэтраград, каб залезці ў наладкі і пашукаць, як такое робіцца.
Ну да ладна, не ў Кіндлах справа. Кніга неверагодна на душу легла. Легла і ляжыць.
Раз на месяц малюю карцінкі для часопіса "Большой". Насамрэч маляваць ілюстрацыі для артыкулаў мне падабаецца- трэба ў кароткім тэксце адшукаць цікавы аспект і ідэю для сюжэта. Ну а малюецца ўж як умеецца.