Маё Басовішча

Jul 23, 2006 22:57

Як заўважыла shalona, пасьля «Басовішча» становіцца крыху сумна - наступнага сьвята беларускай музыкі прыйдзецца чакаць цэлы год… А пакуль, не згубіўшы ўражаньняў, прапаную свой кароткі агляд леташняга фэстываля з устаўкамі з асабістага жыцьця.

З Варшавы выехалі вельмі позна, гадзінаў пяць было ўжо. Прайшлі кілямэтраў дзесяць па прыгараду, стаміліся як сабакі, пакуль, як маланка зь неба, на нас не звалілася шчасьце ў выглядзе польскага кіроўцы. Заўважыўшы нашую шыльдачку «Białystok», ён пакінуў свой самаход у некалькі дзясятка мэтраў, сам падыйшоў да нас і запрасіў паехаць. Ён, як даведаліся праз хвіліну, таксама ехаў на «Басовішча». Бліжэй да ночы былі ў Грудэку, ставілі намёт, які даў той самы Марэк з Уроцлава, які нас прывез. А ўсе рэчы мы пакінулі ў яго ж маленькім «Renault», якое зьмясьціла ўсіх нас: мяне, hondurazian, kryw, lodar. Дабрата палякаў бязьмежна! :)

Першы дзень фэстываля пачынаўся з «Вольнай сцэны», якую на гэты раз, цалкам акупавалі польскія гурты. Але іх мы ня слухалі, а паехалі разам з shalona ў Грудэк, у знакаміты «Killer-Bar», дзе сьвяткавалі дні нараджэньня сябраў :B:N: і shalona. Там адбылася цудоўная караокэ-сэсія пад песьні N.R.M. :) Чуў бы гэта Лявон :)))

Потым пачалася асноўная частка фэсту, выступалі шматлікія беларускія і ня толькі гурты. Больш за ўсіх спадабалася «Троіца» - выдатны прыклад, калі нефармат руліць: настолькі яскрава, запальна, весела і прафэсыйна. Гук вывелі цудоўна, быў чутны кожны званочак, кожны шорах! Сярод астатніх спадабаліся «Zero-85» і «Neuro Dubel».

Паспаць ноччу нармальна не атрымалася. Антысацыяльныя элементы kryw і lodar занялі намёт, прыйшлося валяцца на вуліцы. Праўда, ўжо а 5-ай гадзіне ўстаў, каб пагуляць па лягеру. Пазнаёміўся зь Дзікам і dexta37, якія адразу налілі мне гарэлкі. Так пачаўся новы дзень для мяне :) Потым я пайшоў на запраўку, набыў піўка і вырашыў зноў паспрабаваць паспаць. Недзе гадзінкі 2 мне было добра, пакуль не пабудзілі розныя researcher_ikы :)

Музычная частка другога дня пачалася конкурснай часткай. Адзін за другім выступілі 10 гуртоў, сярод якіх найбольшае ўражаньне на мяне пакінулі «Nevma», «Krok», «S.D.M.» і «Vodar Susviet». Адразу было зразумела, што «Krokу» нічога не дадуць, бо яны ўжо маюць пасьпяхова запісаны альбом і нават відэа-кліп (ой, такі файны: там цягнічкі, рэйкі - мая ўлюбёная тэматыка!). Лепш за ўсіх, як мне здаецца, выступіў магілёўскі гурт «Nevma». Але ў выніку галоўныя прызы - запіс альбому на студыі - атрымалі «S.D.M.» і «Parason». Для зусім маладых сдмаўцаў гэта - цудоўная магчымасьць па-сапраўднаму заявіць аб сабе. Спадзяюся, і «Parason» здолее запісаць цікавую праграму!

Потым былі выступы сапраўдных беларускіх зорак і двух польскіх гуртоў. Спадабаліся ўсе тыя, каго я пачуў. Толькі выступы «Red Emprez» і «Drum Ecstasy» я праспаў :) Зьдзівіў гурт «Sjel» сваім кавэрам на нрмаўскую «Фабрыкі», парадвалі сваёй энэргіяй «Таварыш Маўзэр». Менавіта падчас іх выступу я не стрымаўся і кінуўся слэміцца! Было файна! :)

Два апошнія гурты - «IQ48» і «N.R.M.» - самыя цікавыя. «IQ48» выйшлі ў адмысловых строях, парыках, капялюшах. Адыгралі афігенна, завялі натоўп. Затым сыгралі «Кумбу» разам зь Лявонам Вольскім, які разам з астатнямі ўдзельнікамі «N.R.M.» закрываў фэстываль. Старыя гіты, сем новых песьняў, тысячы гледачоў, цудоўны настрой. Зараз такое адчуваньне, што гэта было ня сёньняшняю ноччу, а ўжо даўно - культавы гурт на культавым фэсьце…

А потым была доўгая дарога дадому… Ўсім дзякуй! Абсалютна ўсім, нават тым, хто валяўся пад намётам пьяным, тым, хто распыляў нейкі газ у бары, тым, хто сьпізьдзіў скраў вялікі лодараўскі сьцяг… Гэта - «Басовішча», і яно ў нас толькі адно…

Наша рэцыдэнцыя ў намётавым лягеры


Склад нашай тэрарыстычнай групоўкі


Галоўны тэрарыст са сьцягам брыгады


У «Killer-Bar» сьпяваем песьні N.R.M.








Вялікі брат Вялікая сястра сочыць за намі


Палякі дапіваюцца вось да такога стану


Пачынаецца самае цікавае


Чалавек-легенда


Польская амбасада N.R.M. у асобе macie3k. Нарэшце пазнаёміліся!!!


Фанаты Indiga


Фанаты :B:N: :)


Конкурсная частка. Агульны выгляд :)


Лепшы гурт конкурснай часткі - «Nevma»


Няпьюшчы і алькаЛёлічак пьюшчы


Водная фэерыя


Гістклаб на Басах :)


Спадар РОВД


Спадарыня Руся і Ко


Спадар Янка і ягоныя майткі


Спадары многапьюшчыя


І нарэшце, легенда беларускай музыкі N.R.M.





music, basowiszcza, vandrouki, life

Previous post Next post
Up