Пра беларускамоўны Інтэрнэт.

Aug 13, 2009 23:44


Якія перспэктывы беларускамоўнага Інтэрнэту? Не беларускага, а менавіта беларускамоўнага? Даўно задаюся такім пытаньнем. Ня я адзін, натуральна.

На жаль, сёньняшні беларускамоўны Інтэрнэт займаецца выключна праблемай формы, калі прынцыповым ёсьць толькі тое, на якой мове напісаныя тэксты, іх жа зьмест - другасны. Беларускі Інтэрнэт, які ( Read more... )

тырнэт, тутэйшчына, фтоп, парнічок

Leave a comment

Comments 113

wal_de_maar August 13 2009, 22:14:24 UTC
Ну блогі і сац. сеткі па-беларуску таксама пэўна сягаюць тысяч...

Але ж прывядзіце-тка, дзядзьку, прыклады таго кантэнту які мог бы(мусіў бы) быць па-беларуску, але яго няма. А то нешта я не зусім уцяміў пра што размова...

Reply

skepsys August 13 2009, 23:11:17 UTC
Размова пра тое, што ствараюцца нібыта вельмі істотныя, інфарматыўныя, карысныя "для беларускай ідэі", ну проста рэвалюцыйныя сайты, на гэта марнуюцца грошы і працадні, вылучаюцца сэрвэры і дамэны, а рэальная аўдыторыя такіх праектаў імкнецца ў нуль.

Таму і ставіцца пытаньне "як разьвіць беларускамоўны тырнэт". Не стварыць (з гэтым праблем ёк), а менавіта разьвіць, зрабіць патрэбным, пашырыць аўдыторыю. Напэўна ж, праз кантэнт.

Але ясна, што чувак, які гугліць, скажам, "беларуская міталёгія" замест "белорусская мифология" і так збольшага ў беларускамоўным кантэксьце. А вось які такі беларускамоўны кантэнт можна прывабіць людзей новых, што пакуль існуюць па-за гэтым кантэкстам - вось складанае пытаньне сапраўды.

Reply


paval August 13 2009, 22:21:36 UTC
Надведвальнасьць беларускамоўных сайтаў наўпрост, і галоўным чынам, залежыць ад колькасьці беларускамоўных беларусаў. Іншыя фактары, такія як унікальнасьць кантэнту, тэхнічны ўзровень, пошукавая аптымізацыя, нават аб'ём інвестыцыяў вырашаюць няшмат. Бо ну ствары ты хоць супермегакруты беларускамоўны web-2.0 праект за мільён даляраў, пойдуць туды ўсё адно адныя беларускамоўныя. Колькасьць жа беларускамоўных беларусаў сапраўды малая, і тут ня трэба мець ніякіх ілюзій - дастаткова прайсьці па горадзе і паслухаць, на якой мове гавораць людзі *між сабой* (а не ў крамах, транспарце і гд), альбо завітаць на якія-небудзь буйныя могілкі, і паглядзець, на якой мове робяцца подпісы на помніках - там, як і пры паходзе на сайт, выбар мовы ніхто не навязвае. І гэтая колькасьць беларускамоўных беларусаў не павялічваецца год ад году, таму што маем адпаведную дзяржаўную палітыку ўнутры краіны, і асіміляцыю па-за межамі. І праз гэтую колькасьць у беларускамоўны інтэрнэт ня ідуць грошы ад бізнэсу (рэклямы), што ў сваю чаргу кансэрвуе белнэт на ( ... )

Reply

skepsys August 13 2009, 23:34:40 UTC
// Надведвальнасьць беларускамоўных сайтаў наўпрост, і галоўным чынам, залежыць ад колькасьці беларускамоўных беларусаў.

Натуральна.

//Бо ну ствары ты хоць супермегакруты беларускамоўны web-2.0 праект за мільён даляраў, пойдуць туды ўсё адно адныя беларускамоўныя.

Так, ўся нашая беларускамоўная туса варыцца ў сваім соку зь няхілым адрывам ад рэчаіснасьці. Прыдумляем нейкія геніяльныя пражэкты, спрачаемся з-за іх, грыземся міжсобку… А сьвету як было гэтае варушэньне да сракі, так і засталося.

Аднак, калі 99% гэтага мільённага бюджэту пусьціць на рэкляму, то я гатовы аспрэчыць вашае цьверджаньне пра "толькі беларускамоўныя" ;) Але бюджэту такога няма. Значыць трэба шукаць іншыя заманухі, арыентаваныя на новыя аўдыторыі. Вось толькі якія? У ідэале гэта мусіць быць беларускамоўны прадукт (інфармацыя, сэрвіс), прывабны і ўнікальны настолькі, каб ягоная мова ўжо не была анікому перашкодай.

Reply

skepsys August 13 2009, 23:42:10 UTC
Альбо з улікам аксіёмы пра залежнасьць папулярнасьці сайтаў ад колькасьці беларускамоўных так паставім пытаньне: "Якім чынам тырнэт можа дапамагчы павялічыць колькасьць беларускамоўных?"

Reply

paval August 18 2009, 17:24:30 UTC
Во гэта дакладна пытаньне на мільён даляраў :-)

Я ня ведаю. Ведаў бы - скарыстаўся б :-)

Reply


ex_biespart August 14 2009, 05:50:04 UTC
Раздавайце бясплатна рынгтоны на Мумі Троля на беларускім сайце - вось і ўся паліціка.

Reply

ex_biespart August 14 2009, 05:50:50 UTC
А таксама 100% правільны радар надвор'я.

Reply

skepsys August 14 2009, 09:03:37 UTC
мальчыг, фантатстыка паверхам вышэй ;)

Reply

ex_biespart August 14 2009, 09:10:39 UTC
Ставім 10 датчыкаў надвор'я, пішам прыгожы софт web-візуалізацыі, запускаем з помпай у рэкламу. Гдзе фантасціка?

Reply


zlobniy_monstr August 14 2009, 06:27:44 UTC
На маім сайціку 70-80% наведнікаў школьнікі і студэнты падчас сесіі, такіх каментаў часам напакідаюць, што рукі апускаюцца, навошта і для каго я увогуле трачу свой час развіваючы гэты праект. Прыходзяць дурныя думкі павесіць чароўнае слова рэфераты і тупа нарубіць бабла, але пакуль сумленне не дазваляе :))
Яшчэ адзначу, на прыкладзе гістарычных сайтаў, што 99% сайтаў ствараюцца аматарамі, і іх тэхнічнае выкананне на ўзроўні канца 90-х не кажучы пра пашуковую аптымізацыю, і які б там выдатны кантэнт ня быў натуральнымі спосабамі народ туды загнаць проста не рэальна.

Reply

skepsys August 14 2009, 10:28:26 UTC
а ў чым праблема з чароўным словам "рэфераты" і што кепскага ў нарубцы бабла такім чынам?

Reply

zlobniy_monstr August 14 2009, 11:07:01 UTC
ня маю маральнага права нажывацца на працы іншых людзей, бо большасць тэкстаў на сайце напісаны прафесійнымі гісторыкамі, а не мной :) і называць гэтыя тэксты рэфератамі гэта проста здзек з іх працы. Хаця некаторых сумленне ня так грызе, добра вядомы library.by напрыклад...

Reply

skepsys August 14 2009, 11:48:49 UTC
ну так сходу магу вам хіба параіць пазыцыянаваць тэксты не як уласна рэфераты, а як крыніцы для іх напісаньня. і ваўкі сытыя і авечкі цэлыя. прынамсі ўсё па-шчырасьці :)

Reply


maksim_l August 14 2009, 06:42:34 UTC
Халера, а дзе Беларуская Вікіпедыя http://be.wikipedia.org/ ?
Статыстыка http://wikistics.falsikon.de/latest-daily/wikipedia/be/chart.htm

І, наколькі я ведаю, менавіта ў нас мэта не ў форме. Адзінае што, не хапае пісьменных, напачатку была прапанова баніць за грубыя памылкі, але ад яе адмовіліся... ну і вынікі... ну і Белазар :( ... змагаемся :)))

Дачытаю/перачытаю і мо яшчэ якое фе скажу ;)

Reply

maksim_l August 14 2009, 06:49:34 UTC
У тым сэнсе не хапае пісьменных, што нават маючы змест трэба пісьменна яго выкласці, трэба ўменне пісаць (структура тэксту, крыніцы і г.д.), гэтага вельмі не хапае... і ўсёж арфаграфія таксама вельмі важная, іначай гідка чытаць.

Reply

skepsys August 14 2009, 09:05:48 UTC
ну, канкрэтна для гэтай праблемы натуральным рашэньнем быў бы талковы анлайн-спэлчэкер. але талковыя філёлягі ў нас часьцяком больш палітыкай занятыя.

Reply

maksim_l August 14 2009, 09:12:37 UTC
так, во цяпер і думаю пра арфаграфічнага бота, які б прынамсі "звычайныя" і грубыя памылкі выпраўляў, праўда часам так пішуць, на сваёй уласнай мове, што можна толькі выдаліць -- ёсць у нас колькі тузін падобных артыкулаў, нішто там не дапаможа

Reply


Leave a comment

Up